Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.02.2015

Кантэксная рэклама: аператыўная падрыхтоўка да стратэгічнага запуску

Ваш бізнес звязаны з продажам товараў або паслуг? Альбо ваша дзейнасць носіць сезонны характар, патрабуе імгненнай рэкламы і хуткага выніку? Мабыць, ваша кампанія часта запускае ўнікальныя акцыі і ладзіць грандыёзныя распродажы, аб якіх неабходна інфармаваць аўдыторыю? У гэтых выпадках на дапамогу вам прыйдзе кантэксная рэклама.
 
Навучальны цэнтр SEOLAB запускае папулярны практычны курс «Кантэксная рэклама: 100-працэнтнае пападанне ў цэль». Дадзеная навучальная праграма дазваляе любому чалавеку засвоіць майстэрства складання рэкламных аб’яў з нуля да ўзроўню спецыяліста.
 
 
Хто павінен наведаць дадзены курс? 
●   маркетолагі, спецыялісты па рэкламе і продажу буйных кампаній.
●   супрацоўнікі рэкламных агенцтваў.
●   iндывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі малога бізнесу, якія пачынаюць развіваць свой бізнес у інтэрнэце. 
 
«Кантэксная рэклама: 100-працэнтнае пападанне ў цэль» – гэта ўнікальная магчымасць авалодаць магутным і дзейсным інструментам інтэрнэт-маркетынгу. Ён дапаможа вам у нестабільны час быць прыкметным, павялічваць продажы і прыцягваць новых кліентаў. Дзякуючы кантэкснай рэкламе вы зможаце працаваць дакладна на сваю мэтавую аўдыторыю і плаціць выключна за клікі. 
 
 
Што вы будзеце ўмець к апошняму занятку?
 
Праграма ўключае ў сябе 10 заняткаў па 2 гадзіны. За гэты час кожны навучыцца:
 
●    падбіраць эфектыўныя ключавыя словы;
●    граматна складаць дзейсныя рэкламныя аб’явы;
●    наладжаваць працоўны кабінет у Яндэкс.Дырэкт і Google Adwords;
●    хутка і беспамылкова загружаць рэкламныя кампаніі ў акаўнты;
●    выдзяляць сваю мэтавую аўдыторыю – карыстацца геаграфічным і часовым таргетынгам;
●    выбіраць аптымальны кошт за клік і самастойна аптымізаваць свае выдаткі на рэкламныя кампаніі;
●    самастойна і аператыўна ўносіць праўкі і карэкціроўкі ў рэкламныя аб’явы. 
 
Кожны бізнес унікальны і патрабуе пошуку свайго «рэцэпту поспеху». Праходжанне дадзенага курса дасць вам інструмент, які дапаможа выпрацаваць сваю пераможную стратэгію.
 
У нестабільны час, калі бойка ідзе за кожнага кліента, важна мабілізаваць усе сілы, выкарыстаць усе магчымыя інструменты і веды. Толькі тады вы будзеце мець бясспрэчную перавагу перад
канкурэнтамі. Проста падайце заяўку і заваёўвайце новыя вяршыні! 
 
Спікер курса
 
Анастасія Горбач – вядучы спецыяліст аддзела кантэкснай рэкламы кампаніі Promo Webcom, сертыфікаваны па Яндэкс.Дырэкт, Google AdWords і Google Analytics. Мае вялікі досвед стварэння і вядзення буйных і дробных праектаў па кантэкснай рэкламе ў Яндэкс і Google. 
 
 
Бонусы курсантам 
 
●    доступ да Кабінета Слухача, дзе можна паглядзець відэазапісы заняткаў, унікальныя прэзентацыі па курсе, карысныя матэрыялы;
●    кансультацыі спікераў па асабістых рэальных праектах у межах заняткаў;
●    дапамога спікера ў запуску рэкламных кампаній падчас навучальнага працэсу;
●    магчымасць атрымліваць зваротную сувязь па ўсіх хатніх заданнях. 
 
Кошт навучання
 
Навучальная праграма разлічана на 5 тыдняў і ўключае тэарэтычныя лекцыі, практычныя заняткі і хатнія заданні па рэальных праектах курсантаў. К апошняму занятку ў кожнага слухача будзе падрыхтавана рэкламная кампанія, якую можна будзе запусціць у любы час. А вынікі і новыя кліенты не прымусяць сябе чакаць!
 
Даты правядзення:  17 лютага – 19 сакавіка 2015 г. 
Кошт: 3 200 000 бел. рублёў (вочнае навучанне), 1 920 000 бел. рублёў (дыстанцыйнае). 
 
 

Асвойвайце новыя інструменты інтэрнэт-маркетынгу - атрымлівайце новых кліентаў, павялічвайце прыбытак!

 
x