Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

17.11.2014

Зварот да прадпрымальнікаў Беларусі

 
 
Сёння, 17 лістапада ў 150 краінах свету стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Найбольш знакавыя фігуры міжнароднага бізнесу ўдзяляюць свой час, рэсурсы і энергію, каб натхніць прадпрымальнікаў усяго свету на новыя бізнес-праекты. На пряцягу гэтых 7 дзён брытанец Рычард Брэнсан і амерыканец Сціў Возняк наведаюць 20 краін, каб падтрымаць прадпрымальнікаў з інавацыйнымі ідэямі.
 
Што значыць Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва для Беларусі? Чаму сучасным беларускім бізнесменам важна ў ім удзельнічаць?
 
Гісторыя беларускага прадпрымальніцтва вельмі кароткая. Усяго за 20 гадоў у Беларусі з’явіліся свае гісторыі поспеху і няўдач.
 
Бізнес-суполка Беларусі дабілася таго, што зарэгістраваць кампанію зараз можна за адзін дзень. З другога боку, наш бізнес-клімат далёка не ідэальны.
 
Беларускія тэхналагічныя брэнды Viber и Wargaming вядомыя ва ўсім свеце, але мы дагэтуль адстаем у прымяненні інфармацыйных тэхналогій у бізнесе.
 
Беларускія кампаніі заваёўваюць глабальныя рынкі, але ўнутры Беларусі не створаны ўмовы для празрыстасці і публічнай даступнасці фінансавай і бізнес-інфармацыі.
 
У краіне з’яўляюцца міжнародныя брэнды, але толькі нешматлікія беларускія кампаніі выбудоўваюць карпаратыўную культуру, здольную канкурыраваць з сусветнымі лідарамі.
 
Мы спрачаемся аб супярэчлівай эканамічнай палітыцы ў шматпалярным свеце, але не заўсёды разумеем, як працаваць на глабальным рынку.
 
За поспехамі, якімі мы ганарымся, стаяць лідары і інавацыі. Тое, што з’яўляецца перашкодай, мы можам пераадолець, ужываючы ўласны і сусветны вопыт. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва як раз і ёсць тая пляцоўка, якая знаёміць з лідарамі беларускага бізнесу і паказвае лепшыя сусветныя практыкі.
 
У ключавой падзеі тыдня – Міжнародным форуме прадпрымальніцтва – прымуць удзел 500 беларускіх бізнесменаў з усіх рэгіёнаў. Мы абмяркуем такія вострыя тэмы, як публічнасць бізнесу, інавацыі ў вытворчасці, эфектыўныя бізнес-мадэлі, прыклады збудавання паспяховых брэндаў, баланс бізнесу і асабістага жыцця.
 
І хай мы не вырашым усе праблемы, але зможам развіць у сабе тое, што ў нас доўга спрабавалі прыглушыць – гэта імкненне быць уласнікам сваёй справы і слова, адкрытасць і жаданне належна канкурыраваць на глабальных рынках інавацый.
 
Мы жывём у эпоху, калі мы яшчэ можам паверыць, што змяніць свет рэальна. Поспех у нашых руках. Магчыма, ні адзін з беларускіх бізнесменаў не валодае рэсурсамі Рычарда Брэнсана і Сціва Возняка, але нашы ўнутраныя рэсурсы і імкненне да лідарства раўнацэнныя.
 
Мы рады, што маладое пакаленне глабальных тэхналагічных прадпрымальнікаў – стартапаў – гэта ўсвядоміла. Яны бачаць свет магчымасцяў, а не перашкодаў. Лепшыя з іх пакажуць сябе на Міжнароднай стартап-канферэнцыі 21-23 лістапада.
 
Мерапрыемствы Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва даступныя для ўсіх, хто імкнецца развівацца, усталёўваць кантакты і быць лідарам. Чакаем сустрэч з лідарамі сённяшняга і заўтрашняга дня на гэтым тыдні. Праграма Тыдня даступная на сайце.
 
Да сустрэчы!
 
Аргкамітэт Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі праходзіць пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
 
x