Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

10.11.2014

Marketing.by абнавіў дызайн і правёў рэбрэндынг

Прафесійны рэсурс, прысвечаны маркетынгу і рэкламе на Беларусі, marketing.by абнавіў дызайн сайта і прапанаваў новую канцэпцыю.

Marketing.by, як і раней, застаецца прафесійным рэсурсам, у фокусе якога знаходзяцца сучасныя інструменты бізнес-камунікацый і прасоўвання, актуальныя для рынку Рэспублікі Беларусь (маркетынг, рэклама, брэндынг, дызайн, інтэрнэт, інавацыі, бізнес-навучанне, HR, візуальная культура і г.д.).

У абноўленай версіі спрасцілася структура сайта. Цяпер публікацыі marketing.by даступны ў пяці асноўных раздзелах – «Навіны рынку», «Аналітыка», «Кейсы», «Меркаванні», «Падзеі».

Таксама матэрыялы можна адбіраць па тэматыках, якіх будзе больш за 40. Найбольш папулярныя з іх - «Digital-маркетынг», «Бізнес», «Творчасць», «Трэнды» і іншыя.

Асобнымі блокамі дадаліся раздзелы «Бізнес-навучанне» і «Вакансіі». У будучым гэтыя раздзелы стануць паўнавартаснымі сэрвісамі, дзе карыстальнікі змогуць атрымліваць найбольш поўную інфармацыю і рашаць актуальныя задачы.

«На сайце з’явілася больш візуальнай інфармацыі. Гэта сусветны трэнд, да якога пачалі імкнуцца і беларускія рэсурсы з навінамі. Мы не выключэнне. Да таго ж наш сайт не змяняўся з моманту яго запуску ў 2007 годзе, таму час перамен ужо даўно прыйшоў», – распавядае кіраўнік marketing.by Сяргей Скараход.

Камунікацыя і каментарыі на сайце цяпер рэалізаваны не праз форум, на якім трэба было праходзіць рэгістрацыю, а як і на шматлікіх сучасных сайтах – праз сацыяльныя сеткі.

«У новым marketing.by мы абнавілі не толькі дызайн, але і сам кантэнт. Сярод звыклых дамінант у выглядзе навін, аналітычных справаздач і анонсаў значных падзей галіны, большая ўвага будзе надавацца меркаванням прафесіяналаў у выглядзе гутаркі, апытанняў, аўтарскіх калонак, каментарыяў і г.д. З’явяцца новыя жанры – лонгрыды, лайфхакі, жывыя трансляцыі публічных лекцый цікавых і вядомых людзей галіны. Сустракаючыся з сябрамі, вы паказваеце адно аднаму ролікі, абмяркоўваеце скандалы і спрэчкі ў Facebook, дзеліцеся навінамі і сваімі меркаваннямі. Мы хочам, каб вы ўсё гэта рабілі разам з намі», - адзначае шэф-рэдактар marketing.by Вікторыя Луд.

Рэсурс marketing.by існуе з 2007 года. Ствараўся ён як пляцоўка для абмену меркаваннямі, досведам і аб’яднання вядучых прафесіяналаў галіны ў суполкі. За гэты час ён стаў асноўнай пляцоўкай, дзе можна атрымаць інфармацыю пра падзеі рэкламна-камунікацыйнага рынку Рэспублікі Беларусь. Паводле даных Google Analytics, marketing.by штомесяц наведвае ў сярэднім 40 000 унікальных карыстальнікаў. Штодзень на сайт заходзіць да 3 000 чалавек.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефоне +375 (29) 177-0121 або па e-mail: info@marketing.by.

x