Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
20.10.2014

Што дае MBA? Праўду расказваюць HR-эксперты і выпускнікі бізнес-школ.

Ступень магістра ў бізнес-адміністраванні лічыцца пропускам у свет топ-менеджменту. Але ці з’яўляецца атрыманне MBA абсалютным гарантам скачка ў кар’еры і бізнесе?

Псеўда-MBA і грамата замест дыплома

– Два гады таму я шукаў аптымальны варыянт атрымання MBA-адукацыі, – расказвае кіраўнік беларускага філіяла City Business School і ўладальнік ступені MBA General Павел Якіменка. – Беларускія бізнес-школы не разглядаў першапачаткова – на мой погляд, кошт праграм, па якіх выкладаюць адны і тыя ж універсітэцкія прафесары, што і на маім факультэце (я вучыўся ў вядучым дзяржаўным ВНУ), моцна завышаны.

Ніколі б не падумаў, што выбар навучальнай установы зацягнецца на 3 месяцы, у тым ліку і з-за наяўнасці на рынку вялікай колькасці псеўда-MBA. Так, напрыклад, я не аднойчы сутыкаўся з праграмамі, якія мелі абрэвіятуру MBA у назве, але нічога агульнага з бізнес-адміністраваннем не мелі. Гэта нядзіўна: брэнд MBA павышае кошт пасрэднага трэнінгу, а каштоўнасць пакідае жадаць лепшага.

Першым прынцыповым момантам для мяне было атрыманне менавіта міжнароднага дыплома, які б каціраваўся і за межамі Беларусі.

Па-другое, я жадаў вучыцца ў калектыве маладых і актыўных прафесіяналаў, якія ўжо на старце кар’еры альбо пачынаючы свой бізнес, свядома імкнуцца да самаразвіцця, а не з прадстаўнікамі «старой гвардыі», якіх кампанія адправіла павышаць кваліфікацыю ў «добраахвотна-прымусовым» парадку.

На момант пошуку бізнес-школы MBA, я працаваў у міжнароднай аўдытарскай кампаніі з вялікай чацвёркі і актыўна працаваў над буйным праектам. Рэжым вочнага навучання мне не падыходзіў, тады я і задумаўся над вырыянтам дыстанцыйнага навучання, які мне парэкамендаваў калега – на той момант ён ужо атрымаў дыплом MBA аналагічным спосабам. На жаль, калі я шукаў MBA, ніякіх адкрытых мерапрыемстваў на гэтую тэму ніхто не праводзіў. Вельмі карысна паслухаць меркаванне усіх бакоў – HR-менеджараў і выпускнікоў іншых бізнес-школ.


Як выбраць MBA?

28 кастрычніка на Дні адкрытых дзвярэй City Business School Belarus HR-эксперты і выпускнікі бізнес-школ падзеляцца сваім меркаваннем аб тым, як зрабіць правільны выбар у свеце MBA-адукацыі.

Наведвальнікі атрымаюць адказы на пытанні:
•  Якія крытэрыі ўлічыць пры выбары бізнес-школы?
•  На якім этапе кар’еры пайсці на навучанне бізнес-адміністраванню?
•  Дзе атрымаць ступень MBA: у Беларусі ці за мяжой?

У праграме вечара:
•  HR-эксперт падзеліцца сваім поглядам на ролю MBA у кар’еры спецыяліста;
•  выступленне кіраўніка беларускага офіса бізнес-школы City Business School;
•  адказы на пытанні наведвальнікаў Дня адкрытых дзвярэй;
•  нефармальныя зносіны з камандай CBS Belarus за кубкам кавы;
•  розыгрыш 10% зніжкі на праграмы MBA.

Мерапрыемства бясплатнае. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.


Пра бізнес-школу City Business School


City Business School – лідар бізнес-адукацыі СНД, з’яўляецца правайдарам дыстанцыйных MBA-праграм найвышэйшага ўзроўню. Галоўнае падраздзяленне школы знаходзіцца ў Маскве і абучае больш за 5 000 студэнтаў штогод.

У параўнанні з мноствам праграм на рынку бізнес-адукацыі, выпускнікі
CBS атрымоўваюць важкія перавагі
, таму што ступень MBA ад City Business School – гэта:

•  міжнародны дыплом;
•  еўрапейская акрэдытацыя праграм (European Distance Learning and Education Association, EDLEA) на адпаведнасць высокім сусветным стандартам дыстанцыйнага бізнес-навучання;
•  лепшая сістэма аддаленага навучання (па версіі незалежнага рэйтынгу работадаўцаў і слухачоў праграм бізнес-навучання).
•  пажыццёвы доступ у сацыяльную сетку MBA – топ-менеджараў і уладальнікаў бізнесу;
•  падключэнне да зачыненых сервісаў Цэнтра развіцця Кар’еры і Бізнесу, дзе HR-эксперты дапамагаюць скласці прафесійнае рэзюмэ, а бізнес-гуру дапамогуць знайсці рашэнне праблем вашага бізнесу;
•  прынцып бесперапыннай адукацыі – сацыяльная сетка студэнтаў і выпускнікоў CBS – гэта інтэрактыўны бізнес-інкубатар, дзе вы штодня знойдзеце новыя курсы, зможаце прымаць удзел у онлайн-канферэнцыях і прафесійных дыскусіях.

Важная інфармацыя.
Падрабязнасці і рэгістрацыя на сайце City Business School Belarus.

Дзень адкрытых дзвярэй City Business School Belarus адбудзецца 28 кастрычніка (аўторак), а 19.00 у бізнес-цэнтры IMAGURU (Фабрыцыуса, 4) — мапа праезду.
Мерапрыемства бясплатнае.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Запаўненне формы зойме у вас не больш за 1 хвіліну.

Каманда CBS Belarus заўсёды гатова адказаць на ўсе пытанні:

+375 (29) 609 35 34,
+375 (33) 609 76 06,
pr@mba-belarus.by.

Трымайце руку на пульсе MBA-навін – далучайцеся ў Facebook і УКантакце.
x