Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

27.10.2014

Бізнес-сняданак Webcom: як ацаніць эфэктыўнасць рэкламных крыніц

Як зменшыць выдаткі на рэкламу, але пры гэтым павялічыць яе эфектыўнасць? Які рэкламны канал прыносіць ільвіную долю кліентаў, а які дарма марнуе вашы грошы? Як увогуле варта правільна размяркоўваць бюджэт на маркетынг? Аб гэтым паразмаўляюць удзельнікі другога бізнес-сняданка, арганізаванага кампаніяй Webcom Media®.

Тэма нашай новай ранішняй сустрэчы – «Ацэнка эфектыўнасці рэкламных крыніц. А як гэта робіце вы?». Як і ў мінулы раз, падчас сустрэчы не будзе канкрэтных рашэнняў і ўніверсальных парад тыпу «Зрабіце так, і усё ў вас абавязкова будзе добра». Замест гэтага вас чакае актыўнае абмеркаванне з пытаннямі ад кожнага ўдзельніка бізнес-сняданка, якое дазволіць усім разам прыйсці да дакладнага рашэння, хаця б зразумець правільны напрамак, у якім варта рухацца.

Нядаўна (19 верасня 2014 года) ужо прайшоў першы бізнес-сняданак, на якім абмяркоўваліся пытанні SMM («SMM: сем разоў адмерай – адзін раз адрэж!»). Насуперак прыказцы, першы «блін» выйшаў зусім не «камяком». Усе удзельнікі сняданка былі задаволены тым, як прайшла гутарка. Нягледзячы на фармат, які падаваўся расслабленым, яна аказалася вельмі плённай і карыснай.

Тэма новага сняданка актуальная і злабадзённая, яна датычыцца фактычна любога бізнесу, які прадстаўлены ў інтэрнэце. Таму на бізнес-сняданак запрашаюцца ўсе топ-менеджары, кіраўнікі аддзелаў і бізнесмены, якія жадаюць сапраўды эфектыўнай рэкламы ў інтэрнэце.

Што такое бізнес-сняданак? Гэта:

- сустрэча 12-ці прадстаўнікоў бізнесу пад кіраўніцтвам вопытнага эксперта ад Webcom Media;
- жывое абмеркаванне і сумесны пошук рашэнняў непасрэдна ў працэсе сустрэчы;
- магчымасць атрымаць савет эксперта ў рамках праблемы, якая вас хвалюе;
- атрыманне новых знаёмстваў і дзелавых кантактаў;
- нефармальны, «хатні» стыль зносін;
- і, вядома, смачны сняданак.

Бізнес-сняданак Webcom – гэта ўнікальны праект, аналагаў якому ў нашай краіне пакуль няма. Асноўная перавага дадзенага мерапрыемства – магчымасць паразмаўляць з лепшымі прадстаўнікамі айчыннага бізнесу і менеджменту, атрымаць ад экспертаў адказы на пытанні, якія вас хвалююць, і, вядома ж, падзяліцца ўласным вопытам у рашэнні таго ці іншага пытання.

І напрыканцы – трохі сухіх даных:

Дата і час правядзення: 24 кастрычніка з 8:30 да 10:30.
Колькасць удзельнікаў: 12 прадстаўнікоў бізнесу, топ-менеджменту і эксперты, якія будуць дапамагаць удзельнікам у пошуку прыдатнага для іх рашэння.
Кошт удзелу: бясплатна. Удзельнікі аплачваюць толькі сняданак для сябе.
Месца правядзення: Cafe Netto (Чырвоная, 13).
Даведкі: +375 (44) 506 07 11.
Падрабязнасці і рэгістрацыя: breakfast.webcom-media.by.

Чакаем вас на другім бізнес-сняданку Webcom. І памятайце, што сняданак – гэта найбольш важная трапеза за дзень. А з бізнес-часткай яна можа стаць яшчэ і самай інфармацыйна насычанай!

x