Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

29.07.2014

Курсы па SMM! Новая навучальная праграма ад SEOLAB

Навучальны цэнтр SEOLAB прэзентуе новую праграму, якую так даўно чакалі тыя, хто імкнецца выкарыстоўваць для працы свежыя інструменты інтэрнэт-маркетынгу. Калі вы хочаце, нарэшце, разабрацца, якія прыёмы працуюць у SMM, а якія лепш выкінуць са свайго арсенала, а таксама даведацца пра галоўныя сакрэты прасоўвання ў сацыяльных сетках і адаптаваць іх да свайго бізнесу, SEOLAB чакае вас!

Чаму гэта можа быць карысным?

Проста адкажыце на пытанне: з чаго пачынаецца ваш ранак? З кубачка кавы, прабежкі, прагляду пошты? У кожнага свае звычкі, але, пагадзіцеся, у большасці інтэрнэт-карыстальнікаў адзін са штораняшніх рытуалаў– прагляд стужкі навін у сацсетках.

Інтэрнэт спрашчае камунікацыі і памяншае адлегласці – вы можаце сачыць за жыццём улюбёнага футбаліста, які знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад вас, або падпісацца ў Facebook на навіны карпарацыі Apple і атрымліваць інфармацыю пра гэты брэнд з першакрыніцы. Сацыяльныя сеткі адкрываюць вялікія магчымасці для тых, хто ведае, як правільна наладзіць працу з імі.

Навучальная праграма «SMM-старт» накіравана на тое, каб слухачы атрымалі толькі карысную інфармацыю, якую можна эфектыўна выкарыстоўваць для прасоўвання свайго бізнесу. Нашы спікеры – Кацярына Саковіч, дырэктар па працы з кліентамі Getbob Digital Agency, і Сяргей Кузьменка, заснавальнік і дырэктар Web&Market – гэта паспяховыя практыкі, чые кліенты прасоўваюцца на розных пляцоўках. Гэта прафесіяналы, якія не толькі ўсё ведаюць пра SMM, але і ўмеюць граматна патлумачыць гэта.

Курс складаецца з 20 гадзін і 8 навучальных модуляў і сумяшчае тэарэтычныя і практычныя заняткі. А па заканчэнні навучання нашых слухачоў чакае спецыяльны бонус – бясплатнае наведванне семінара вядомага ўкраінскага спецыяліста па рэкламе і SMM Аляксандра Керы, які, напэўна, падзеліцца парачкай прафесійных парад з нашымі студэнтамі. Запісвайцеся і правядзіце жнівень з карысцю для сябе і сваёй кампаніі!

Важная інфармацыя

Даты і час правядзення заняткаў: 11 жніўня – 3 верасня 2014 г., панядзелак, серада, пятніца, з 18.00 да 20.00.
Колькасць заняткаў: 10 заняткаў па 2 гадзіны.
Колькасць чалавек у групе: 16 чалавек.
Месца правядзення: вул. Іванаўская, 56, офіс 102 (схема праезду).
Кошт:
•   поўны кошт – 3 500 000 б.р.
•   пры падачы заяўкі і аплаце да 30 ліпеня – зніжка 10%:
вы эканоміце 350 000 б.р.;

•   пры падачы заяўкі і аплаце з 30 ліпеня да 5 жніўня – зніжка 5%:
вы эканоміце 175 000 б.р.;

•   дыстанцыйнае навучанне – 2 450 000 б.р.

Зарэгістравацца на курс!
x