Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.07.2014

Арт-пікнік FSP 2014. Падрабязнасці!



Традыцыйны арт-пікнік Freaky Summer Party 2014 пройдзе 26 ліпеня ў месцы, якое выдатна знаёма з леташняга мерапрыемства – на гасціннай выспе на Камсамольскім возеры ў Мінску. Арганізатары абяцаюць не толькі задаволіць самыя высокія чаканні, але і перавысіць іх! Чым жа яны здзівяць нас на гэты раз?


Глядзіце афіцыйны трэйлер FSP 2014

Новая візуальная канцэпцыя фестывалю выдатна дае зразумець, чаго варта чакаць ад FSP. Яркія фарбы, мора эмоцый, мноства знаёмстваў і цікавых заняткаў – усё гэта стварае выбухны кактэйль, які адкрывае новыя гарызонты гарадскога адпачынку. Акрамя таго, матывы фарбы Холі выкарыстаны нездарма: спецыяльна для фестывалю падрыхтавана вялікая партыя гэтай індыйскай забавы – FSP’2014 будзе яркім як ніколі раней!

Мерапрыемствы ў рамках арт-пікніка пройдуць ужо 24 і 25 ліпеня, прыадкрываючы заслону таемнасці і дапамагаючы самым нецярплівым адчуць атмасферу асобных спотаў мерапрыемства загадзя. Так, 24 ліпеня ў рамках Edutainment адбудзецца сустрэча з бразільскім музыкантам, МС і прадзюсарам Maga Bo. А 25 ліпеня ў клубе «Лофт» пройдзе прэпаці фестывалю, падрыхтаванае актывістамі Feel Brasil. Два танцпляцы з гарачымі паўднёвымі рытмамі: трапічныя bass, baile funk, cumbia, kuduro, самба,
folkstep, digital brass, tropical boom-boom. Акрамя музыкі на вечарыне пройдуць майстар-класы па афра-бразільскай харэаграфіі, баявыя танцы Capoeira от Ficag. А хэдлайнерам стане ўжо згаданы Maga Bo!

На самым фестывалі, як і раней, будзе звышдастаткова розных актыўнасцяў, якія будуць нязменна радаваць аўдыторыю, якая расце год ад года. А вядомыя мінскія вулічныя мастакі наглядна пакажуць, што такое сапраўдны мінскі стрыт-арт. Ніжэй мы раскрыем асноўныя напрамкі, якія прадстаўлены на арт-пікніку FSP 2014.

1. Секцыя Edutainment

У гэтым годзе рабяты з AlterEDU змаглі сабраць разам унікальных спікераў, прычым для лекцыі быў абраны фармат, у якім пытанні слухачоў вельмі вітаюцца.

Прадстаўнік Airbnb.com Максім Канаплёў раскажа аб тым, як адчуць сябе мясцовым у любой кропцы свету. Яшчэ дзве госці з Масквы – Кацярына Гіршына (Інстытут медыя, дызайну і камунікацый «Стрэлка») і Марыя Чычагава (маскоўскі парк Горкага, вядомы сваім кардынальным ператварэннем) падзеляцца сваім вопытам у якасным змяненні гарадской прасторы. Прадстаўніца самай папулярнай дастаўкі сушы Надзея Волкава адкажа на пытанні з разраду «чаму так доўга, так мала і так дорага» і раскажа, як стварыць паспяховую дастаўку ежы.

Аляксандр Стэльмах, кіраўнік буйнейшага навінавага (і не толькі!) сайта Беларусі onliner.by, будзе адказваць на пытанні пра мінулае, сучаснасць і будучыню сайта.

2. Kidsters

Даведацца аб мностве новага змогуць і дзеці: прызначаная для маленькіх гасцей FSP пляцоўка Kidsters прапануе мноства варыянтаў разумных забаў дзецям усіх узростаў: шоу мыльных бурбалак, калажы, канцэрты, прадстаўленні, маляванне, паласа перашкод, фотааўтобус ад Mothercare і
Next, паветраныя шары, гульня ў дэтэктываў, навуковыя доследы і шмат-шмат іншых варыянтаў займальных заняткаў для маленькіх гасцей фестывалю.

3. Фуд-Корты

Правільнае харчаванне павінна заставацца такім жа нават падчас адпачынку! Таму ў гэты раз на арт-пікніку FSP будзе цэлых 4 пляцоўкі з ежай, на якіх партнёры мерапрыемства будуць частаваць гасцей FSP карыснай і смачнай ежай.

Кафейная бадзёрасць будзе забяспечвацца сіламі кавярняў «Зерне», «Мануфактура » і Minsk Brew Bar. Пажыўныя сэндвічы прыгатуюць
«Ў-бар», «Лаўка» і «ЭкаЕжа» Апошнія, дарэчы, будуць падаваць яшчэ і прадукты ад беларускіх фермераў – казіны сыр, ягады і іншыя экалагічныя смачнасці. Грыль-бар «Дровы» прыгатуе разнастайныя прадукты на адкрытым агні, і разам з тым арганізуе пляцоўку з фруктовым барам. DJ-бар Shelter з праектам Friends' Kitchen і клуб Re:Public плануюць даказаць усім, што яны здольныя не толькі прымаць і арганізоўваць выдатныя канцэрты і вечарыны, але і гатаваць смачную ежу. Нарэшце, новае гарадское TFT пазнаёміць гасцей фестывалю з традыцыямі гарадской ежы: крэм-супы, мітболы і ліманады зробяць настрой яшчэ лепшым і дададуць сіл на працяг даследавання FSP-выспы.

4. ФанСпоты

Сябры і партнёры арт-пікніка FSP падрыхтавалі звышдастаткова сюрпрызаў для ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства. Забавы, гульні, конкурсы, прызы і мноства цікавай інфармацыі. Расказаць пра ўсё немагчыма – згадаем толькі некаторыя: інтэрактыўны кінатэатр ад LG, роварная акадэмія Velocity, горад лёгкасці Danone, Airbnb travel lab, чыл-аўт-зона onliner.by, гульнятэка relax.by, нечаканыя забавы ад afisha.TUT.BY, бразільская вёска, Freaky вяселле і яшчэ шмат кропак прыцягнення!

5. Jam Market

Кірмаш дзіўных рэчаў, якія прадаюцца добрымі людзьмі, суправаджаецца якаснай музыкай –хіба гэта не цудоўна? Калі ў вас ёсць сумневы на гэты конт, развеяць іх будзе вельмі проста на пляцоўцы Jam Market у рамках арт-пікніка FSP. Адзенне, упрыгожанні, ровары і горы ўсяго іншага – прыходзьце і будзьце гатовыя затрымацца на некаторы час.

6. Музыка

З самага пачатку мерапрыемства пачнуць разліваць свой музычны нектар як тыя, хто ўжо працаваў на FSP, так і новыя дыджэі – тры цэнтры музычнай актыўнасці, Main Stage, Easy stage и 34mag stage. Яны забяспечаць радасць для ўладальнікаў самых розных пераваг, а выніковыя выступы Cheese People, Super Besse, «130 па сустрэчнай на старэнькай Vespa» і Debruit збяруць разам усіх наведвальнікаў фестывалю. Будзе горача!



Працяг «банкету», як і ў мінулым годзе, будзе разнастайным і вельмі бурным, запланаваны 2 афіцыйных афтэпаці – у бары «Хуліган» і яшчэ адным, пакуль што засакрэчаным, месцы.

Квіткі на арт-пікнік FSP 2014 можна набыць онлайн на сайце KVITKI.by і ва ўсіх касах сэрвісу. Акрамя таго, квіткі з лімітаванай дызайнерскай серыі можна набыць у кавярні «Мануфактура» і ў бары «Хуліган». Да 15 ліпеня кошт квітка – 190.000, да 25 ліпеня – 250.000, у дзень мерыпрыемства кошт уваходу вырасце да 300.000. Як бачыце, набываць раней значна цікавей !

Падрабязнасці пра кошты, спосабы і месцы пакупкі заўсёды даступныя на сайце мерапрыемства: artpicnic.by/tickets.

26 ліпеня, Мінск, выспа на Камсамольскім возеры, з 12.00 да 22.00 (альбо значна даўжэй, з улікам афтэпаці) – арт-пікнік Freaky Summer Party 2014 зноў ускалыхне горад і пакажа, якім павінна быць сапраўднае гарадское свята.
x