Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

09.07.2014

Тэматычны семінар: «Маркетынг рынку В2В ад А да Я»

18 чэрвеня 2014 г.
Пачатак рэгістрацыі ў 9.30
г. Мінск, вул. Камуністычная, д. 11


Яшчэ ўчора добрая інтуіцыя, вопыт і мінімальныя маркетынгавыя навыкі дырэктараў альбо камерсантаў забяспечвалі развіццё і рост кампаній, але сёння рынак становіцца настолькі шматфактарным, шматузроўневым і канкурэнтным, што індывідуальных рэсурсаў і інтуіцыі ўжо не хапае, і не будзе хапаць.
Не толькі для развіцця, але і для ўтрымання сваіх пазіцый неабходны прафесійны падыход да стратэгій развіцця, і у гэтым кантэксце маркетынгавыя веды, тэхналогіі і інструменты становяцца базай эфектыўнасці і поспеху на рынку.

Тэмы семінара

«Роля і развіццё маркетынгавых камунікацый для прадпрыемстваў сектара В2В». Значэнне маркетынгавай стратэгіі для прадпрыемстваў сектара В2В, элементы стратэгічнага комплексу. Асноўныя сродкі камунікацыйнай палітыкі (рэклама, PR, брэндынг, інтэрнэт). Роля персаналу прадпрыемства ў забеспячэнні маркетынгавых камунікацый. Набор і падрыхтоўка персаналу аддзелаў маркетынгу і продажаў.

«Прасоўванне сайтаў сегмента В2В: як выйсці ў лідары «пошукавай гонкі».
Фактары, якія ўплываюць на пазіцыі сайта ў пошукавай выдачы. «Самі з вусамі»: унутраныя работы па сайце. Знешнія фактары прасоўвання. Трэнды
SEO і погляд у будучыню. Памылкі і «асаблівыя выпадкі» і рашэнні для іх.

«Мой вопыт? Мой аддзел!». З’яўленне аддзелаў маркетынгу і як гэта адбываецца. Асноўныя этапы «эвалюцыі» аддзела маркетынгу. Ацэнка эфектыўнасці маркетынгавай дзейнасці прадпрыемства. Нефінансавыя паказчыкі для паляпшэння маркетынгавага выніку.

Сярод выступаючых: Аляксей Колік (бізнес-кансультант, бізнес-трэнер, кіраўнік міжнародных праектаў, трэнер Бізнес-школы маркетынгу і Лонданскай школы PR, член праўлення ГА «Гільдыя маркетолагаў», аўтар 3 кніг і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па менеджменце і маркетынгу), Аляксандр Губскі (кіраўнік групы аддзела па пошукавым прасоўванні web-сайтаў кампаніі Webcom Media), Ірына Пятрушка (начальнік аддзела маркетынгу і продажаў ААТ «АГАТ – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», член і эксперт ГА «Гільдыя маркетолагаў», кіраўнік праекта «B2B-маркетынг»).

Удзельнікі тэматычнага семінара атрымаюць практычна-прыкладныя рэкамендацыі па арганізацыі працы маркетынгу, падбору персаналу і для прасоўвання прадукцыі на рынку В2В. Мы будзем рады бачыць усіх, хто займаецца маркетынгам, PR і рэкламай у арганізацыі, а таксама кіраўнікоў галіны.

Пра ўсе падрабязнасці вы можаце даведацца на сайце www.emedia.by і ў менеджэра праекта Кацярыны Рэпікавай па тэлефоне (029) 121-98-55.
Заяўку на ўдзел дасылайце на info@emedia.by альбо па факсе (017) 268-45-64 (63,66).
x