Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

07.04.2016

Адзін дзень з жыцця супрацоўніка Webcom Media®

16 год – узрост свядомасці і негалосная мяжа развітання з дзяцінствам.

Для кампаніі ж гэтая лічба – само па сабе дасягненне. А таксама падстава замахнуцца на нечуваныя мэты і час рэалізоўваць «не дзіцячыя» па сваім маштабе планы.

Мы прапаноўваем вам агляд займальнай статыстыкі, з якой мы падышлі да 16-гадовага рубяжу працы. Гэтыя лічбы і факты і натхняюць нас на тое, каб вынік кожнага года стракацеў усё больш уражальнымі лікамі і дзівоснымі значэннямі.



Сярэднестатыстычны супрацоўнік Webcom Media® (у сярэднім – дзяўчына 26 гадоў) працуе энергічна і адпачывае праактыўна.

Камунікацыі проста гараць!


Тэлефонныя званкі раздаюцца ў офісе кожныя 2 хвіліны. Калі ўлічваць, што працягласць размовы ў сярэднім складае 5-6 хвілін, то атрымоўваецца, штоWebcom Media размаўляе па тэлефоне бесперапынна на два-тры галасы – і ўсё па справе!

Дамен @webcom-media.by выстрэльвае лістамі – па адным у хвіліну, больш за 400 лістоў за 8 гадзін працоўнага дня. Кожны ліст – гэта дзелавы кантакт, справаздача альбо запыт.

І калі вы лічыце, што гэта ўсё, то памыляецеся. У нас ёсць спецыяльная Кліенцкая частка, якая таксама не дрэмле. Гэта дзелавы фармат зносін з кліентам, тут за месяц дастаўляецца каля 1 000 справаздач аб праведзенай рабоце (дынаміка пазіцый, клікі і іншае), за дзень – больш за 200 паведамленняў кліентам і адказаў на іх.

Наша ўнутраная пошта генерыруе ўнікальны кантэнт з велізарнай хуткасцю – па 3,5 паведамлення ў хвіліну (1 700 паведамленняў у суткі, нават у выхадныя).Калі б мы трансліравалі перапіску ў блог, то даўно выйшлі б у ТОП блогасферы. Але мы абмяркоўваем толькі працоўныя пытанні (па 736 сімвалаў на паведамленне) і захоўваем канфідэнцыяльнасць.

Мы прасоўваем! Шырокім фронтам і ў добрым тэмпе!

У працы ў нас – больш за 700 бягучых праектаў. А сумарны лік прасунутых сайтаў даўно пераваліў за 2 000.

Нашымі рукамі прасоўваецца больш за 20 тысяч запытаў у Google, больш за 45 тысяч – у Яндэксе. Толькі падумайце: пад нашым кантролем было выведзена больш за 146 000 пошукавых фраз! Магчыма, толькі што вы набіралі ў пошукавіку адну з іх.

Тысячы аб’яў няспынна кантралююцца спецыялістамі кантэкснай рэкламы. Больш за 330 праектаў – і за кожным трэба ўважліва прасачыць.

Кантэнт мы ствараем у касмічных маштабах – па 1,2 мільёна (без прабелаў) у месяц. Не, мы не пішам «усесловызлучна», проста з прабеламі гэты лік быў бы яшчэ большы.
Вынікі прасоўвання? Уражваюць: за месяц сайты нашых кліентаў наведваюць больш за 55 мільёнаў наведвальнікаў – гэта ў 5,5 раза больш, чым колькасць насельніцтва Беларусі!

Webcom Media® - самая ўплывовая SEO-кампанія Беларусі. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца не толькі вынікі пяці рэйтынгаў беларускіх SEO-кампаній, праведзеных прафесійным рэсурсам Marketing.by, але і шэраг перамог у такіх прэстыжных праектах, як «Рэйтынг Рунета» і «Залаты сайт».

У 2016 годзе Webcom Media атрымала статус Premier Google Partner з адметным чырвоным лога, а гэта яшчэ адно пацверджанне факту, што ў нас у кампаніі працуюць прафесіяналы!

Па выніках конкурсу «Выбар Года» група кампаній Webcom Media® была прызнана Агенцтвам пошукавага маркетынгу №1 у 2013 - 2016 гг.! Webcom Media з'яўляецца членам Асацыяцыі Прафесійнага Маркетынгу (Беларусь) і Асацыяцыі электронных камунікацый (РАЭК), Расія.

Навучальны цэнтр Акадэмiя Вэбком таксама працуе пастаянна. Спікеры ў месяц чытаюць 72 гадзіны па самых розных тэмах, ад вэб-аналітыкі да прафесійнага капірайтынгу. У галіне інтэрнэт-маркетолагаў і вэб-спецыялістаў краіны ўжо склаўся трэнд: «Хочаш свежых ведаў? Ідзі ў Акадэмiю Вэбком!» І яны ідуць: кожны месяц мы ўручаем дыпломы і сертыфікаты ў сярэднім 38 курсантам. У 2016 годзе запусцілі новы напрамак навучання: практычныя трэнінгі па продажах.

Арганізаваны па нашай ініцыятыве IT-CUP вось ужо 8 год збірае каля 270 айцішнікаў і сеошнікаў, якія спрачаюцца ў настольным і вялікім тэнісе, сквошы, на більярдных і покерных сталах, а таксама на боўлінгавых дарожках. За гэты час было ўручана 52 дыпломы за 1-е месца.

У аўторак шукайце нас у боўлінгу Мэдзісан-клуба. У іншыя дні – у басейнах, спартзалах і фітнес-цэнтрах горада. Нашы выезды на прыроду – гэта заўсёды весела і нестандартна. Рэкорд па шашлыках быў пастаўлены гэтым летам: 25 кг мяса і 10 кг сулугуні – для вегетарыянцаў.

Асобнага згадвання заслугоўваюць публічныя мерапрыемствы. Мы збіраем сяброў на Дзень адчыненых дзвярэй – і месцаў заўсёды не хапае, мы атрымаліваем больш за 850 заявак – на 500 пасадачных месцаў. Штогадовая Канферэнцыя «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце» перарасла ў яшчэ больш маштабную падзею – у 2014 годзе ў Мінску ўпершыню адбыўся «Тыдзень Байнэта». Кожны год у канферэнцыі бяруць удзел больш за 1 500 чалавек. На працягу 4 дзён экспертызай дзеляцца больш за 45 дакладчыкаў з Расіі, Беларусі, Літвы, Украіны і Ірландыі. На сцэне можна ўбачыць прадстаўнікоў такіх карпарацый як Google, Яндэкс, Microsoft, Вконтакте, Mail.ru і інш.

А яшчэ не так даўно ў нашай камандзе з'явіўся супрацоўнік, які карыстаецца неверагоднай папулярнасцю – WebcomBox. Ён разам з намі наведвае самыя цікавыя і важныя падзеі бізнес-сферы і падарыў удзельнікам мерапрыемстваў ўжо больш за 3500 фатаграфій.

Адпачываць мы таксама ўмеем!


Улетку 2015 года калектыў Webcom Media урачыста адсвяткаваў 15-годдзе маштабным выездам на карпаратыў, дзе ўсе супрацоўнікі прысягнулі на вернасць кампаніі і ў гонар гэтага дружна станчылі рытуальны карпаратыўны танец.

Займальны факт: за месяц нашы супрацоўнікі выпіваюць 1 150 літраў чыстай пітной вады. І мы змоўчым аб тым, колькі кілаграмаў печыва яны з'ядаюць (на самой справе, 60 кг).

Разам:


Сярэднестатыстычны вэбкомавец бадзёры, дзелавіты і сабраны.

Ён (яна) размаўляе па тэлефоне толькі па справе, вырашае ўсе пытанні ў чаце, не марнуючы час на прагулкі паміж пакоямі. Ён (яна) вядзе 5-15 праектаў, альбо піша па 10 000 знакаў тэксту ў дзень, альбо мае зносіны з 15 патэнцыяльнымі заказчыкамі. А можа ў дадатак да асноўных абавязкаў яшчэ чытаць лекцыі - 4-6 гадзін за месяц.

Ён (яна) адпачывае насычана і разнастайна. Любіць смачнае печыва і добрую каву. Любіць гуляць у рухомыя гульні. Ён (яна) на 18% вегетарыянец, на 23% – аматар боўлінга, з вялікай верагоднасцю – майстар сквоша альбо більярда.

Гэта выдатны прафесіянал і проста сімпатычны чалавек!

Далучайцеся да нашай каманды альбо станавіцеся нашым задаволеным кліентам!
x