Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
23.05.2014

Сяргей Царык падзяліўся сакрэтамі эфектыўнага карпаратыўнага сайта на Беларускім прамысловым форуме 2014

20 – 23 мая ў Мінску адбыўся Беларускі прамысловы форум 2014 – міжнародны выставачны праект, які праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь. Мэта форума – садзеянне прадпрыемствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па пашырэнні выпуску высокаканкурэнтнай на ўнутраным і знешнім рынках прадукцыі, укараненні новых тэхналогій і абсталявання, развіцці міжнароднай кааперацыі, прыцягненні ў прамысловасць рэспублікі інвестыцый.

У межах форума адбылося секцыйнае паседжанне сімпозіума «Маркетынгавыя стратэгіі на прамысловым рынку. Эфектыўная сістэма прасоўвання і продажу прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў», на якім выступіў дырэктар беларускага напрамку Групы кампаній Webcom MediaСяргей Царык. Дакладчык пакамунікаваў з удзельнікамі сімпозіума і прапанаваў матэрыял на дастаткова актуальную для беларускіх прадпрыемстваў тэму: «Як зрабіць карпаратыўны сайт сапраўдным прадаўцом. Крокі да поспеху».

Мэтай даклада было данесці да прадстаўнікоў прамысловых і экспартных прадпрыемстваў значнасць граматнага прасоўвання сайта, распавесці пра магчымасці прасоўвання тавараў і паслуг у інтэрнэце, пазнаёміць з распаўсюджанымі памылкамі. Слухачы атрымалі канкрэтныя парады і рэкамендацыі па прасоўванні бізнесу ў інтэрнэце, а таксама магчымасць пракансультавацца па прадметных пытаннях.
x