Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

05.05.2014

Кваліфікацыйная праграма NIMA – акно ў Еўропу для беларускіх маркетолагаў

Кваліфікацыйная праграма NIMA у Беларусі – гэта прафесійны курс маркетынгу для беларускіх спецыялістаў па еўрапейскіх стандартах пры падтрымцы Нідэрландскага інстытута маркетынгу (NIMA) і Адукацыйнага і трэнінгавага цэнтра Нідэрландаў (ETCN). Праграма дазваляе беларускім маркетолагам не толькі атрымаць кваліфікацыйны статус, але і забяспечыць ім на практыцы роўны з грамадзянамі дзяржаў Еўропы доступ да прафесійнай дзейнасці.

Падрабязней пра навучанне па праграме NIMA у Беларусі распавяла Алена Грыгор’ева — цьютар Міжнароднай кваліфікацыйнай праграмы NIMA у Беларусі.

Што ўяўляе сабой Міжнародная кваліфікацыйная праграма NIMA на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

NIMA ў Беларусі – гэта інтэрактыўны курс сучаснага маркетынгу, дзе акрамя праграмы навучання ўлічваюцца веды і вопыт удзельнікаў і персанальны трэнінг кожнага слухача. Важна, што слухачы праграмы па заканчэнні валодаюць не толькі тэарэтычнымі ведамі, але таксама і практычнымі навыкамі па планаванні і рэалізацыі маркетынгавай дзейнасці.

Праграма NIMA падзелена на 5 цьютарыялаў (18 модуляў). Кожны цьютарыял закрываецца тэставымі пытаннямі і практычнымі заданнямі. Вынік заканчэння навучальнай праграмы NIMA — распрацаваны аператыўны маркетынгавы план для кампаніі слухача. З першага і да апошняга цьютарыялу слухач стварае маркетынгавы план, а на экзамене прэзентуе і абараняе яго.

У Беларусі правайдарам праграмы NIMA выступае Група кампаній SATIO — першая маркетынгавая кампанія поўнага цыкла, лідар у маркетынгу і брэнд-кансалтынгу, маркетынгавых даследаваннях, бізнес-адукацыі ў маркетынгу і менеджменце.

У чым заключаецца унікальнасць гэтай праграмы?

На працягу 60 гадоў трэнінгі і спецыялізаваныя праграмы NIMA з’яўляюцца агульнапрызнанымі ў асяроддзі спецыялістаў па маркетынгу ва ўсім свеце. Менавіта таму для стварэння «найлепшай рускамоўнай праграмы па маркетынгу» былі абраны стандарты і вопыт Нідэрландскага інстытута маркетынгу.

У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя на постсавецкай прасторы многія работадаўцы сутыкнуліся з недахопам кваліфікаваных спецыялістаў па маркетынгу, а сам маркетынг не разглядаўся ў якасці прафесіі. Адукацыя была засяроджана на ведах, а не на ўменнях і практычным ужыванні.

Адукацыя, практыкаарыентаванасць, сучасны падыход, прафесійнае развіццё сталі ключавымі праблемамі галіны. Для задавальнення попыту была распрацавана інавацыйная для рынку Усходняй Еўропы ідэя практыка-арыентаванай рускамоўнай праграмы ў галіне маркетынгу.

Праграма NIMA грунтуецца на трох асноўных перавагах: безумоўных стандартах якасці, практыкаарыентаванасці і інавацыях. З 2004 года праграма паспяхова сертыфікуе спецыялістаў у галіне маркетынгу на рускай мове ў Беларусі, Расіі, Украіне і ў краінах Каўказа, прапаноўваючы каштоўны адукацыйны фармат — выдатнае спалучэнне тэорыі і практычных кейсаў.

Ці адпавядае праграма NIMA узроўню бакалаўра/магістра?

NIMA — гэта не акадэмічная навучальная праграма, якая гарантуе атрыманне дыплома ўзроўню бакалаўра альбо магістра.

Паралелі з агульнапрынятымі ўзроўнямі ў нашай краіне падабраць цяжка. Гэта не акадэмічны ўзровень і не вучоная ступень, гэта ўзровень пацверджання кваліфікацыі, прафесіяналізму, пэўнага набору кампетэнцый. Каштоўнасць такога дыплома значна вышэй каштоўнасці дыпломаў бакалаўра альбо магістра. Хоць варта адзначыць, што сам па сабе дыплом Нідэрландскага інстытута маркетынгу з’яўляецца магістарскім дыпломам.

Усе слухачы праграмы NIMA, якія паспяхова прайшлі сертыфікацыю, атрымліваюць не толькі дыпломы, але і трапляюць у адзіную еўрапейскую базу даных сертыфікаваных прафесіяналаў у галіне маркетынгу, дзе для іх створаць прафесійны пашпарт і рэйтынг спецыяліста.

З чаго складаецца каштоўнасць праграмы NIMA для яе ўдзельнікаў?

NIMA — гэта праграма як для спецыялістаў, якія жадаюць атрымаць базавыя і паглыбленыя практычныя і тэарэтычныя веды у сферы маркетынгу і сертыфікавацца ў якасці спецыяліста-маркетолага (NIMA-A), так і для актыўных амбіцыйных маркетолагаў сярэдняга кіраўніцкага звяна, якія жадаюць развівацца ў прафесіі (NIMA-B).

NIMA дае унікальныя практычныя праграмы інтэрактыўнага навучання, дзе слухач навучыцца рэалізоўваць тэарэтычныя канцэпты ў практычных сітуацыях, а цьютары праграмы пададуць кожнаму структурызаваны фідбэк па заданнях, якія павінны быць зроблены. На працягу праграмы слухач можа выбраць свайго персанальнага кансультанта.

У якасці стартавай кропкі мы бяром кантэксную галіну слухача, яго рынак, яго кампанію, прадукт. Штодзённая рэальнасць кожнага выкарыстоўваецца для ужывання тэорыі ў практычных сітуацыях - ніякіх абстракцый!

Таксама да каштоўнасцяў праграмы можна аднесці дыпломы, прызнаныя на міжнародным узроўні. Праграма NIMA, у адрозненні ад усіх іншых праграм па маркетынгу, прынята за стандарт маркетынгавай адукацыі ў Галандыі і еўрапейскіх краінах, а Інстытут маркетынгу з’яляецца афіцыйнай арганізацыяй, якая выдае сертыфікаты ў Галандыі.

Пачынаючы з 2006 года ў рамках NIMA у Беларусі было сертыфікавана звыш 150 спецыялістаў з розных сфер бізнесу. Сярод іх можна адзначыць прадстаўнікоў такіх кампаній, як СП «Санта Брэмар» ТАА, ААТ «Савушкін прадукт», ІП «Вэлком», Міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант-М», УП «Надзейныя праграмы» (праект TUT.BY), Белтэлерадыёкампанія, СТАА «Сістэмныя тэхналогіі», Група кампаній «БелХард».

Дзякуючы атрыманым новым ведам і сусветна прызнаным дыпломам, многія развілі сваю кар’еру і ўзнялі свой прафесійны статус у сферы маркетынгу.

Высокія стандарты навучання дасягаюцца і за кошт асаблівага выкладчыцкага складу. Згодна з патрабаваннямі NIMA, усе трэнеры-кансультанты праходзяць акрэдытацыю, якая праводзіцца асабіста с-ом Столкерам, кірыючым дырэктарам Адукацыйнага і трэнінгавага цэнтра Нідэрландаў (ETCN). Акрамя таго, усе цьютары маюць багаты выкладчыцкі вопыт і з’яўляюцца дзеючымі практыкамі.

Аб працэсе адбору трэнераў распавёў Уладзіслаў Іванскі – дырэктар праграмы NIMA у Беларусі, генеральны дырэктар Групы кампаній SATIO, дырэктар Асацыяціі Прафесійнага Маркетынгу.

Як праходзіць адбор цьютараў на праграму?

Абсалютна ўсе выкладчыкі праграмы – гэта практыкі-прафесіяналы. Амаль усе з’яўляюцца ўладальнікамі альбо кіраўнікамі паспяховага бізнесу. Акрамя таго, ва ўсіх высокія камунікацыйныя навыкі – без гэтага немагчымы паўнавартасны кантакт з аўдыторыяй.

Ці прыцягваюцца замежныя госці для правядзення заняткаў?

Як адзначалася раней, адной з ідэй пры распрацоўцы праграмы была падрыхтоўка групы высокакваліфікаваных цьютараў-практыкаў, якія з’яўляюцца носьбітамі ведаў у сучасным маркетынгу, а таксама стандартаў на кожным канкрэтным рынку для стварэння адзінага моўнага, культурнага і бізнес-асяроддзя са слухачамі.

З цягам часу мы пачалі праводзіць ратацыю цьютараў з розных рэгіёнаў, што дазволіла прыўнесці ў праграму культурную разнастайнасць і разнастайнасць бізнес-асяроддзяў, якая стала нэацэннай перавагай на дадзеным этапе.

Асноўныя цьютары праграмы – гэта прадстаўнікі беларускага маркетынгу. Але з мэтай пашырэння праграмы мы часта прыцягваем замежных цьютараў. Так, у нас перыядычна ўдзельнічае ў праграме Якко Столкер, кіраўнік ETCN (Нідэрланды), а таксама вядомыя ўкраінскія маркетолагі Андрэй Длігач і Наталля Пісарэнка. У цяперашні час мы вядзём перамовы з грузінскімі і расійскімі калегамі. Хачу адзначыць, што па дамоўленасці з галандскім бокам нашы цьютары паедуць для правядзення заняткаў у Казахстан.

Такім чынам, праграма NIMA гарантуе якасць еўрапейскай адукацыі, дазваляючы беларускім маркетолагам пацвердзіць сваю кваліфікацыю і атрымаць сертыфікат Міжнароднай кваліфікацыйнай праграмы, які прызнаецца як у Беларусі, так і ў Еўропе. Атрыманы кваліфікацыйны статус адкрывае магчымасці для роўнай канкурэнцыі з грамадзянамі Еўропы ў галіне маркетынгу і спрыяе стварэнню ў Беларусі сістэмы прафесійнай сертыфікацыі маркетолагаў па еўрапейскіх стандартах.

Больш інфармацыі аб праграме NIMA па спасылцы.

На ўсе пытанні, якія вас цікавяць, адкажа менеджэр праграмы NIMA ў Беларусі – Алеся Шынкевіч:

Тэл.факс: (017) 321 22 90 (91).
Маб.: (029) 115 97 76; (029) 862 89 94.
Е-mail: nima@satio.by.
x