Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
05.02.2014

Wake up, Байнэт! або Абуджэнне Байнэта блізка!

Так-так, абвешчанае Абуджэнне Байнэта ўжо зусім блізка. Стаць удзельнікам канферэнцыі «Тыдзень Байнэту. Абуджэнне» можна ўжо зараз на сайце www.bynetweek.by. Навошта вам гэта патрэбна? Чытайце далей!


Новая веха ў развіцці Байнэта

На Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Тыдзень Байнэта. Абуджэнне», якая адбудзецца ў Мінску 11-14 сакавіка, будуць сумешчаны разам усе грані развіцця бізнесу ў інтэрнэце:
 
  • Ваш сайт – Дзень 1-ы: Распрацоўка сайтаў.
  • Прасоўванне сайта – Дзень 2-і: SEO.
  • Ваша аўдыторыя – Дзень 3-і: SMM&Digital.
  • Ваша стратэгія – Дзень 4-ы: Інтэрнэт-маркетынг.

  • 40 дакладчыкаў з Ірландыі, Расіі, Украіны, Літвы, Беларусі.
  • Прадстаўнікі Яндэкса, Google, Mail.ru, Аднакласнікі, кампаніі«Дзiснэй», IVI.RU і іншых лідараў інтэрнэт-індустрыі.

Абірайце цікавыя для вас дні!

На сайце канферэнцыі вы можаце аплаціць як удзел у адным-двух днях, так і абанемент на увесь «Тыдзень Байнэта». Афармленне зойме ў вас літаральна пару хвілін: вы зможаце аплаціць рэгістрацыю крэдытнай карткай адразу на сайце канферэнцыі. Кошт аднаго дня - 399.000 бел. руб. з ПДК, абанемент на 4 дні – 1.398.000 бел. руб. з ПДК для фізічных і юрыдычных асоб.


Партрэт тыповага ўдзельніка канферэнцыі

Гэта прадстаўнік бізнесу. Неабавязкова ўладальнік, але з большай верагоднасцю – асоба, якая прымае рашэнні. Гэта можа быць прадстаўнік web-студыі, кампаніі, якая займаецца распрацоўкай SEO або Digital-маркетынгам.
Наш герой не надта юны, але і не стары. У суадносінах 50/50 жанчына або мужчына (у беларускіх кампаніях няма дыскрымінацыі па гендэрнай прыкмеце).
Хутчэй за ўсё ёсць досвед працы з інтэрнэт-праектамі. Неабавязкова паспяховы.
Галоўнае – ёсць жаданне дабівацца ад інтэрнэта большага.
Гэта чалавек, які не проста прыйшоў за новымі ведамі, але яшчэ і хоча ўкараніць іх у сваёй кампаніі.

Пазналі сябе? Выдатна! Вас чакаюць на старонцы рэгістрацыі.

 
А можа стацца і так, што наведванне канферэнцыі патрэбна не аднаму чалавеку ў кампаніі. Можа быць, пытанні распрацоўкі хвалююць аднаго вашага супрацоўніка, а за SMM адказвае нехта іншы? Гэта не праблема!
Вы набываеце абанемент на ўсе 4 дні – і няхай кожны наведае «свой» дзень. Гэта больш выгадна за набыццё асобных квіткоў на 4-х чалавек.

Крыху пра фармат канферэнцыі

Самая свежая інфармацыя, самыя цікавыя спікеры, самае поўнае асвятленне ўсіх пытанняў – менавіта такую мэту ставяць перад сабой арганізатары канферэнцыі. І самая сучасная пляцоўка для правядзення – кангрэс-хол гасцініцы «Прэзідэнт-атэль» у Мінску. Само месца правядзення ўжо правакуе гаварыць разумна і слухаць уважліва.

І не забудзьце: акрамя дакладаў карыснымі будуць таксама і гутаркі ў кулуарах, дзе звычайна праходзяць самыя гарачыя дыскусіі і адбываюцца сямыя цікавыя бізнес-кантакты. Для камфорту ўдзельнікаў будуць арганізаваны кава-брэйкi , а таксама абеды ў шыкоўным рэстаране 5-зоркавага атэля.

«Тыдзень Байнэта» – усе будуць тут! А вы?

x