Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.11.2013

Боўлінг на IT-CUP – лекі ад восеньскай хандры

Засумавалі па яркіх эмоцыях і незабыўнай весялосці? Значыць, час практыкавацца ў трапнасці! Выкідайце восеньскую хандру і маркотны настрой з галавы і рыхтуйцеся да вясёлых фізічных актыўнасцяў: каманда IT-CUP запрашае прадстаўнікоў ІТ-індустрыі на турнір па боўлінгу «IT-CUP. Восень-2013».

Турнір IT-CUP – гэта неперадавальная атмасфера весялосці, спартыўнага азарту, радасных воклічаў і новых рэкордаў! Збірайце гарэзлівыя і дружныя каманды – і наперад, насустрач новым перамогам!

P.S. Баявая размалёўка, гучныя крычалкі і беласнежныя ўсмешкі ў 32 зуба вітаюцца:)

Лепшыя каманды і ігракі турніру атрымаюць выдатныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў:

– шар для боўлінга ад Realt.by;
– сертыфікаты ад сеткі магазінаў Ridershop.by;
– прафесійную гульнёвую мышь Steelseries Kana, 2 профессиональных коврика і сертыфікаты ад Belconsole.by;
– сюрпрыз ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent.by;
– навушнікі Sennheiser ад 1k.by;
– ліцэнзійную сістэму навігацыі «Навітэл Навігатар з картай «Беларусь» ад Allsoft.by;
– сертыфікат на хостынг і дамен са зніжкай 99% ад Active.by;
– сертыфікат на 7 мегасмачных піц ад сеткі піцэрый «Pizza Smile».

Meshkova.by – мяккі партнёр першынстваў IT-CUP – падорыць 2 крэслы самым крэатыўным камандам. Пад час турніру зрабіце фота з прома-крэслам Meshkova.by, дашліце фота на pr@it-cup.by і коратка напішыце, чаму bean bag павінен дастацца вам.
Пераможца будзе вызначаны галасаваннем на Facebook.

Удзельнічайце ў сезоне «IT-CUP. Восень-2013» і заваюйце ганаровае званне «Кампанія года», а таксама шыкоўны гейм-набор Xbox: гульнёвую прыстаўку Xbox 360 Slim 250GB (з кантроллерам Kinnect) з усімі аксэсуарамі і ВК-тэлевізар Samsung 40"!

Важная інфармацыя:
Падрабязнасці - на сайце турніраў IT-CUP.
Турнір па боўлінгу адбудзецца 23 лістапада ў боўлінг-цэнтры MADISON (Ціміразева, 9).
Кошт удзелу для 1 чалавека – 150 000 беларускіх рублёў.
Колькасць ігракоў у камандзе – 3-4 чалавекі.
Вы можаце звязацца з намі па тэлефонах: +375 (17) 29-23456 (дад. 40), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.
Далучайцеся ў суполках на Facebook і Twitter, Вконтакте.


x