Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

10.10.2013

Турнір IT-CUP па лазертагу, або курс маладога байца

Першы ў гісторыі IT-CUP турнір па лазертагу прайшоў 28 верасня на палігонах клуба Laserwar. Цудоўная і захапляльная гульня прыйшлася даспадобы ўсім супрацоўнікам IT-індустрыі і пакінула шмат яркіх уражанняў!
Яснай суботняй раніцай каманды ўдзельнікаў пачалі загадзя прыбываць на рэгістарцыю турніру, дзе іх чакалі сюрпрызы ад арганізатараў і партнёраў: памятныя бранзалеты ад IT-CUP, а таксама кубкi і іншыя сувеніры ад Ridershop.by.

Строгія, але справядлівыя суддзі клуба Laserwar правялі змястоўны інструктаж па тэхніцы бяспекі, склалі турнірныя табліцы і далі старт гульні!
Не затрымліваючыся ні секунды, удзельнікі з азартам і жаданнем перамагчы рынуліся ў бой!

Лазертаг – гэта сапраўднае выпрабаванне спрыту, фізічнай падрыхтоўкі, сілы волі і згуртаванасці каманды. Многія ўдзельнікі грунтоўна падрыхтаваліся да турніру па лазертагу: акрамя спецыяльнай камуфляжнай экіпіроўкі яны распрацавалі цэлыя планы па звяржэнні сапернікаў у чэсным баі!

А ў вольны ад гульні час маладыя байцы ладзілі фотасесіі ў пацешнай фотазоне і спрабавалі зламіць дух саперніка пахам шашлыку:)
Калі ўсе гульні былі завершаны, а сапернікі адолены, вызначыліся сапраўдныя лідары турніру! Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

3 месца – каманда PSA R&D
Справядліва заробленыя прызы былі тут жа ўручаны іх уладальнікам:
аўдыёсістэма ад Webcom Media®, cертыфікат на 500 000 рублёў ад сеткі магазінаў Ridershop.by, сертыфікаты на навучанне ад Вучэбнага цэнтра SEOLAB, карысныя наборы ад 1k.by, сертыфікат на хостынг са зніжкай 99% ад Active.by.
 


2 месца – каманда EPAМ
У скарбонцы прызёраў – настольны футбол ад Webcom Media®, сертыфікат на 750 000 рублёў ад сеткі магазінаў Ridershop.by, сертыфікаты на гульню ў сквош у клубе SQUASH-LIFE, стральба ў ціры на каманду ад магазіна эмацыянальных падарункаў Elpresent.by, сертыфікат на хостынг са зніжкай 99% ад Active.by.


 
1 месца – каманда TermIBAtor (IBA)
Залатыя медалі і кубак лідараў падмацоўвалі выдатныя прызы: кавамашына ад Webcom Media®, сертыфікат на 1 000 000 рублёў ад сеткі магазінаў Ridershop.by, ліцэнзійная сістэма навігацыі «Навітэл Навігатар» з картай «Беларусь» ад Allsoft.by, сертыфікат на хостынг і дамен са зніжкай 99% ад Active.by, сертыфікат на 7 мегасмачных піц ад сеткі піцэрый Pizza Smile.


Чакаем вас на турнірах IT-CUP!
 
Важная інфармацыя:
Падрабязнасці на сайце турніру ў раздзеле лазертагу.
Фотаздымкі з турніру па лазертагу глядзіце ў Facebook і Вконтакте.
Сачыце за навінамі IT-CUP з дапамогай Twitter.
Вы можаце звязацца з камандай IT-CUP па тэлефоне +375 (29) 6-222-520, па пошце info@it-cup.by.



x