Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

20.09.2013

Прэзентацыя праграмы NIMA для маркетолагаў адбылася 12 верасня ў Мінску

12 верасня ў Мінску адбылася прэзентацыя Міжнароднай кваліфікацыйнай праграмы NIMA для маркетолагаў.
 
Пра тое, што такое NIMA і чаму шмат хто жадае прайсці гэты курс па маркетынгу, распавялі Уладзіслаў Іванскі – генеральны дырэктар Групы кампаній SATIO, і Алена Грыгор’ева – сертыфікаваны міжнародны т’ютар NIMA, трэнер-кансультант кампаніі SATIO, уладальніца ступені MBA, пераможца конкурсу “БРЭНД ГОДА - 2009”.
 
Удзельнікі прэзентацыі ацанілі велізарны спіс пераваг NIMA:
 
  • галоўны вынік для кампаніі, якая выправіць свайго спрацоўніка на навучанне, - складанне ім стратэгіі развіцця і плана маркетынгу;
  • галоўны вынік для маркетолага – унікальныя практыка-арыентаваныя веды і прэстыжныя міжнародныя сертыфікаты і дыпломы;
  • спецыяльна для суперзанятых! Не атрымалася прыйсці на занятак – заўсёды можна паглядзець яго відэазапіс і азнаёміцца з навучальнымі матэрыяламі ў электронным выглядзе;
  • падчас навучання ўкараняюцца новыя інструменты, якія яшчэ не прапаноўваліся да выкарыстання на Беларусі;
  • курс мае акрэсленую практычную скіраванасць: разглядаюцца працоўныя кейсы айчынных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў блізкага замежжа і вядучых заходніх кампаній;
  • SATIO аказвае далейшую кансультацыйную падтрымку пры ўкараненні стратэгіі і распрацаванага плана на прадпрыемстве;
  • з вучнямі працуюць высокакваліфікаваныя акрэдытаваныя т’ютары;
  • выпускнікі могуць удзельнічаць у працы Асацыяцыі Прафесіянальнага Маркетынгу Беларусі.
 
Пасля грунтоўнай прэзентацыі NIMA, падчас якой удзельнікі пашырылі свае веды
 пра асаблівасці і перавагі праграмы, даведаліся пра фармат навучання і атрымалі адказы на ўсе цікавыя для іх пытанні, слова было перададзена выпускнікам праграмы Паўлу Саломеніку (кампанія МАВ) і Лідзіі Стэльмах (“КП” на Беларусі) – паспяховым спецыялістам у сферы маркетынгу.
 
Павел Саломенік распавёў, што падчас навучання па праграме NIMA-В за адну ноч ён распрацаваў кейс, распісаны на чатыры аркушы. Гэты праект пасля быў паспяхова рэалізаваны ў яго кампаніі і зараз дае добрыя вынікі.
 
 Навучанне  гэта як наркотык,  прызнаецца Павел.  Шмат якія трэнінгі NIMA хочацца прайсці яшчэ раз.
 
Алена Грыгор’ева:
 
«Праграма NIMA абаснавалася на Беларусі ў 2006 годзе. За гэты час паспела сфарміравацца суполка выпускнікоў NIMA, якімі перыядычна праводзілася выязная эканамічная школа. Можна сказаць, што нават тыя, хто ўжо адвучыўся па міжнароднай праграме NIMA, застаюцца з ёю сябрамі на доўгія гады».
 
Эксклюзіўным афіцыйным партнёрам Нідэрландскага інстытута маркетынгу NIMA на Беларусі з’яўляецца група SATIO. Праграма NIMA прызначана для спецыялістаў, якія гатовы засвоіць паглыблены курс маркетынгу, развіць навыкі па распрацоўцы і ўкараненнi маркетынгавага плана і сертыфікавацца ў якасці менеджара па маркетынгу. Акрамя вучэбна-кансультацыйных сесій для слухачоў праводзяцца індывідуальныя кансультацыі па распрацоўцы гадавога маркетынгавага плана.
 
Выпускнікі праграмы атрымліваюць:
 
  • дыплом Нідэрландскага інстытута маркетынгу;
  • сертыфікат Еўрапейскай маркетынгавай канфедэрацыі, узровень EFQ №6;
  • сертыфікат Асацыяцыі Прафесійнага Маркетынгу на Беларусі;
  • сертыфікат Групы кампаній SATIO.
У гэтым годзе восеньскі запуск праграмы запланаваны на кастрычнік. Зараз праводзяцца бясплатныя падрыхтоўчыя модулі для ўдзельнікаў праграмы.
 
Зарэгістравацца на праграму NIMA можна па спасылцы.
Больш падрабязная інфармацыя пра праграму NIMA  на сайце.
x