Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

02.09.2013

Прэзентацыя Еўрапейскай праграмы для маркетолагаў адбудзецца 12 верасня ў Мінску!

Спецыяльна для маркетолагаў! Запрашаем вас прыняць удзел у прэзентацыі кваліфікацыйнай праграмы NIMA, якая адбудзецца 12 верасня ў Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • пашырыць свае веды пра асаблівасці і перавагі праграмы;
  • даведацца пра фармат навучання;
  • атрымаць адказы на ўсе актуальныя пытанні.
Сваімі ўражаннямі і вынікамі пасля праходжання навучання і сертыфікацыі па міжнародных стандартах NIMA падзеляцца выпускнікі праграмы.

Час правядзення: 12 верасня 2013 года, 19.00.
Месца правядзення: горад Мінск, вул. К.Маркса, 15, офіс 410 (канферэнц-зала).

Для ўдзелу ў прэзентацыі неабходна зарэгістравацца ў менеджара праекта. Для гэтага патрэбна спампаваць анкету, запоўніць яе і даслаць на электронны адрас: nima@satio.by або пазваніць па тэлефонах: +375 (17) 321-22-91; +375 (29) 115-97-76; +375 (29) 862-89-16. Кантактная асоба – Алеся Шынкевіч.

Група кампаній SATIO з’яўляецца эксклюзіўным афіцыяльным партнёрам Нідэрландскага інстытута маркетынгу NIMA у Беларусі і праводзіць навучанне па праграме NIMA-Маркетынг з 2006 года. Праграма прызначана для спецыялістаў, гатовых засвоіць паглыблены курс па маркетынгу, развіць навыкі па распрацоўцы і ўкараненні маркетынгавага плана і сертыфікавацца ў якасці менеджара па маркетынгу. Акрамя вучэбна-кансультатыўных сесій для слухачоў праводзяцца індывідуальныя кансультацыі па распрацоўцы гадавога маркетынгавага плана.

У залежнасці ад пройдзенага курса выпускнікі праграмы атрымліваюць:

  •     дыплом Нідэрландскага інстытута маркетынгу;
  •     сертыфікат Еўрапейскай маркетынгавай канфедэрацыі, узровень EFQ №6;
  •     сертыфікат Асацыяцыі Прафесійнага Маркетынгу Беларусі;
  •     сертыфікат групы кампаній SATIO.

У гэтым годзе восеньскі запуск праграмы запланаваны на кастрычнік. Зараз праводзяцца падрыхтоўчыя модулі для ўдзельнікаў праграмы.

Больш падрабязная інфармацыя па праграмме NIMA на сайце.
x