Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
08.08.2013

ActiveCloud пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту стандарту якасці ISO 9001:2008

Мінск, 8 жніўня 2013 г. – Па выніках аўдыту сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) група кампаній ActiveCloud by Softline у трэці раз пацвердзіла адпаведнасць патрабаванням ISO 9001:2008.

ActiveCloud атрымала сертыфікат стандарту ISO 9001:2008 у жніўні 2011 года пасля правядзення комплекснага аўдыту ўнутраных і знешніх бізнес-працэсаў кампаніі. Праверку правяла незалежная сертыфікацыйная кампанія «Русский Регистр».

«Правядзенне штогадовага аўдыту дазваляе нашай кампаніі атрымаць незалежную ацэнку сваёй працы ў галіне якасці. У выніку мы бачым не толькі свае моцныя бакі, але і працэсы, якія неабходна пераглядзець, дапрацаваць і палепшыць. Сёння мы робім вялікую стаўку на рэгіянальнае развіццё кампаніі, і магчымасць укараніць пацверджаныя стандарты і працэсы дазваляе нам выйсці на новы рынак максімальна хутка. Пры гэтым ужо на стадыі запуску мы можам гарантаваць кліентам высокую якасць сэрвісу», – адзначае генеральны дырэктар ActiveCloud by Softline Алег Цягуноў.

ActiveCloud рэгулярна аналізуе існуючыя бізнес-працэсы, аптымізуе іх і распрацоўвае новыя. Напрыклад, адным з ключавых бізнес-працэсаў, укаранёных у 2013 годзе, стаў «Запуск новых сэрвісаў». Ён дакладна вызначае стадыі працэсу, патрабаванні да канчатковага выніку, а таксама ступень удзелу і галiну адказнасці супрацоўнікаў кампаніі на кожным з этапаў. Вынік яго ўкаранення – скарачэнне працавыдаткаў і тэрмінаў выканання ўнутраных праектаў пры павышэнні патрабаванняў да якасці выніковай паслугі.

Наяўнасць сертыфіката стандарту ISO 9001:2008 дазваляе кліентам ActiveCloud атрымаць дадатковую гарантыю высокага ўзроўню абслугоўвання і якасці паслуг.

Пры інспекцыйным аўдыце ў ліпені 2013 года прадстаўніком сертыфікацыйнай кампаніі «Русский Регистр» была адзначана станоўчая дынаміка развіцця сістэмы менеджменту і пабудавання бізнес-працэсаў у ActiveCloud.

Даведка:
Сертыфікат ISO 9001:2008 — адзін з найбольш распаўсюджаных стандартаў для ацэнкі сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) у свеце. Сертыфікаваныя па стандарце ISO 9001 кампаніі пацвярджаюць адпаведнасць сусветным патрабаванням да вядзення бізнесу.
x