Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

04.07.2013

Белы квадрат: летні фармат!

22 жніўня ў Мінску ўжо традыцыйна адбудзецца летні фармат Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат».

У гэтым годзе хэдлайнерам мерапрыемства стане генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group Андрэй Длігач (Украіна, Кіеў), які добра вядомы беларускай маркетынгавай суполцы дзякуючы паспяховым праектам у галіне маркетынгавых стратэгій не толькі за мяжой, але і на Беларусі. Андрэй Длігач - жаданы спікер шмат для якіх бізнес-форумаў і канферэнцый. На гэты раз ён падорыць слухачам семінар-трэнінг «Сучасныя тэхналогіі стратэгічнага маркетынгу і брэнд-менеджменту».

Як стала відавочна, менавіта гэтая тэма найбольш востра хвалюе предстаўнікоў беларускіх вытворчых кампаній – удзельнікаў Фестывалю «Белы Квадрат». Семінар-трэнінг дапаможа зразумець прынцыпы распрацоўкі маркетынгавай стратэгіі на карпаратыўным і бізнес-узроўні, базавай стратэгіі канкурэнцыі, фарміравання канкурэнтнай перавагі, вызначыць вырашальныя фактары поспеху, разабрацца з праблемамі стратэгіі пазіцыянiравання і вызначыць метады кіравання прадуктовым партфелем кампаніі. Слухачы таксама абмяркуюць стратэгіі брэндаў, граматныя і эфектыўныя вырашэнні таварнай палітыкі, даведаюцца, як каардынаваць і інтэграваць маркетынгавыя вырашэнні, інфармацыйныя сістэмы і сістэмы кантролю. У праграме семінара прадугледжана і абмеркаванне кейсаў: групавая дыскусія, разбор практычных прыкладаў.

Андрэй Длігач,
генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group
,
кандыдат эканамічных навук,
дацэнт кафедры міжнароднай эканомікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.
Заснавальнік холдынгу iнтэрнэт-праектаў iVentures.
Сталы запрошаны выкладчык у бізнес-школе МІМ-Кіеў («Стратэгічнае кіраванне», «Маркетынгавы менеджмент») і NIMA (Мінск, Беларусь). Выкладчык у Брытанскай вышэйшай школе дызайну (Расія, Масква).
Вядучы эксперт Украінскай асацыяцыі маркетынгу.
Член прафесійных журы конкурсаў «Брэнд Года» (Беларусь), «Белы Квадрат», прэміі EFFIE Awards (2009, 2011), «Залаты компас» (2012) і інш.

Семінар-трэнінг «Сучасныя тэхналогіі стратэгічнага маркетынгу і брэнд-менеджменту» адбудзецца ў комплексе «Экспедыцыя. Паўночная кухня».

У праграме прадугледжаны вечаровыя мерапрыемствы, якія дазволяць удзельнікам абмяняцца досведам, атрымаць асалоду ад атмасферы творчасці напярэдадні старта новага бізнес-сезона.

Да 5 жніўня кошт удзелу складае 1 550 000 бел.руб.+ПДК. Пасля 5 жніўня кошт удзелу складзе 1 750 000 бел.руб + ПДК. Сталым удзельнікам папярэдніх фестываляў «Белы Квадрат» даецца зніжка ў памеры 5%.

Каб узяць удзел у семінары-трэнінгу, неабходна спампаваць бланк-заяўку, запоўніць яе і адаслаць на электронны адрас info@adfest.by або па факсе +375 (17) 2174161, +375 (17) 2174171, +375 (17) 2050916 у дырэкцыю фестывалю «Белы Квадрат».

Глядзіце фотасправаздачы пра тое, як праходзілі мерапрыемствы ў папярэднія гады:
http://2010.adfest.by/news/#news/90.html
http://2011.adfest.by/news/#workshop/
http://www.facebook.com/media/set/?set=a.197195413674221.49665.143247932402303&type=3


 
 
 
 
 



x