Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
26.04.2013

«Белы квадрат»: меркаванне журы

20 красавіка завяршыўся трохдзённы марафон крэатыву пад назвай V Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». Генеральны партнёр фестывалю – інавацыйная снэкавая кампанія «Анега». Члены журы, спікеры, удзельнікі, валанцёры, журналісты і выпадковыя госці мерапрыемства далі адзінагалосную адзнаку «Выдатна». Яны падкрэслівалі асаблівую хатнюю атмасферу фестывалю, яго праўдзівасць і няпафаснасць. Удзельнікі фестывалю ў поўнай меры атрымалі асалоду ад унікальных кейсаў, дзіўных, смешных і шакiруючых рэкламных ролікаў і прынтоў, нясумных лекцый і карысных парад ад спікераў, пахкай кавы і салодкага печыва, а ў семкавай ад гандлёвай маркі «РЭНЬ» быў стойкi аншлаг з тых, хто лічыў, што лузгаць семкі цалкам прыстойна.

Удзельнікі фестывалю з 20 краін павезлі з сабой не толькі ўзнагароды, сувеніры, але і прыемныя успаміны пра гасцінных арганізатараў, асабліва пра эксклюзіўныя вечарыны ў клубах «Міленіум» і «Тытан».

З каментарамі журы можна азнаёміцца ў рускамоўнай версіі інтэрв’ю.
x