Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

18.04.2013

Лепшае, актуальнае, выбранае

Інтэрнэт – ваша «працоўнае месца»? Шукаеце новыя эфектыўныя інструменты інтэрнэт-маркетынгу? Група кампаній Webcom Media прысвяціла 13 год вывучэнню гэтай складанай, але цікавай галіны. Прасоўванне сайтаў у інтэрнэце, паспяховая рэалізацыя праектаў, прыбытковы бізнес – мы падзелімся з вамі сваімі ведамі і досведам ужо праз тыдзень.


 
Далучайцеся да камунікавання з камандай прафесіяналаў – прыходзьце на Webcom ДАД’13!

25 красавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116) Webcom Media правядзе Дзень адкрытых дзвярэй. Уваход бясплатны. Рэгіструйцеся загадзя: колькасць месцаў у зале (на жаль!) абмежавана.

Лепшае
На Webcom ДАД’13 будзе цікава тым, для каго інтэрнэт – гэта сфера прафесійных інтарэсаў:
• маркетолагам;
• спецыялістам па рэкламе, SEO- іSMM-прасоўванні;
• вэб-майстрам;
• замоўцам і распрацоўшчыкам;
• аматарам і прафесіяналам.

Актуальнае
У праграме Webcom ДАД’13 – насычаныя каштоўнай інфармацыяй даклады па самых важных і складаных праблемах інтэрнэт-маркетынгу. Лекцыі, абмеркаванні, адказы на цікавыя пытанні. Як ацаніць эфектыўнасць прасоўвання сайта? Чым прыцягнуць «буйнога» кліента? Якія новыя тэндэнцыі інтэрнэт-рынку-2013? Як скараціць выдаткі і павялічыць прыбытак? Задавайце пытанні, абмяркоўвайце, атрымлівайце карысць ад камунікавання.

Выбранае
Сярод дакладчыкаў: дзейныя, запатрабаваныя прафесіяналы інтэрнэт-маркетынгу з Расіі і Беларусі: вэб-майстры, спецыялісты па кантэнце, SEO- іSMM-прасоўванні. Падрабязныя, грунтоўныя аповеды кампетэнтных спецыялістаў.

Webcom ДОД’13. Далучайцеся – будзе цікава.

x