Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.04.2013

IT-CUP: вясновы сезон чакае бадмінтон!

Вясновы сезон турніраў IT-CUP можа пахваліцца новым і доўгачаканым відам спорту – на чарзе бадмінтон!

Легкі і паветраны, імклівы і хуткі, інтрыгуючы і непрадказальны – гэта ўсё азначэнні першынства IT-CUP па бадмінтоне, якое чакае ўсіх жадаючых айцішнікаў 20 красавіка ў «Мінск-Арэне»!

Новы турнір у спартыўным сезоне IT-CUP – гэта выдатная магчымасць прыняць удзел і заваяваць ганаровае званне чэмпіёна, зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і павысіць узровень адрэналіну ў крыві!

Не здзіўляйцеся, калі простая з выгляду гульня на вашых вачах перарасце ў сур’ёзныя баталіі, бо ўдзельнікі будуць змагацца не толькі за званне лепшага iграка! Важкім стымулам да перамогі будуць прыемныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў, напрыклад: камфортнае крэсла-груша для рэлакса ад Meshkova.by, а таксама акустычная мультымедыя-сістэма Microlab ад інтэрнет-крамы 21vek.by і плацінавыя сертыфікаты на навучанне па адной з праграм па выбары ад Вучэбнага цэнтра SEOLAB.

Таксама ў ліку падарункаў, якія будуць доўга радаваць пераможцаў:

- займальная гульня «Перапрацоўка» ад інтэрнет-крамы настольных гульняў для дзяцей і дарослых «Мосигра»;

- сюрпрыз ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent.by;

- ракетка для бадмінтона, набор валанаў і абмотка для тройкі пераможцаў адпаведна ад спартыўнай інтэрнет-крамы Raketki.by;

- сертыфікаты на гульню ў сквош у клубе SQUASH-LIFЕ;

- антывірус Kaspersky Internet Security 2013 з магчымасцю ўстаноўкі на 2-х персанальных камп’ютарах тэрмінам на 1 год ад крамы ліцэнзійнага софта Allsoft.by;

- сертыфікаты на хостынг па тарыфным плане «Эксперт» і на рэгістрацыю дамена ў зоне .by са зніжкай 99% ад Active.by.

Важная інфармацыя

Падрабязнасці на сайце турніраў IT-CUP.
Спаборніцтва па бадмінтоне пройдзе 20 красавіка ў «Мінск-Арэне».
Пачатак гульні ў 11:00.
Кошт удзелу – 250 000 рублёў.
Папярэдняя рэгістрацыя на сайце абавязковая.
Вы можаце звязацца з камандай IT-CUP па тэлефонах +375 (17) 29-23456 (дад. 40), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых пісьмаў на info@it-cup.by.
Далучайцеся ў суполках на Facebook, Twitter, Вконтакте.


x