Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
08.04.2013

«Белый Квадрат»: лёс Гран-пры Фестывалю вырашыць высокае журы

У гэтым годзе ў дадатак да традыцыйных дзвюх статуэтак Гран-пры Фестывалю з’явіцца яшчэ адна. Такім чынам, магчымасцяў стаць уладальнікам галоўнага прыза стане больш.

У сучасным рэкламным свеце выбітныя рашэнні, якія заслугоўваюць Гран-пры Фестывалю, усё часцей узнікаюць не толькі ў традыцыйных крэатыўных дысцыплінах. Імі могуць аказацца і медыярашэнне, і digital-праект, і прома-кампанія.

Каб лепшая праца з кожнага конкурсу магла роўна прэтэндаваць на Гран-пры, лёс галоўнага прыза будзе вызначаны на спецыяльным пасяджэнні высокага журы. Гэта журы складуць старшыні кожнага складу журы, а ўзначаліць яго старшыня высокага журы – прызнаны эксперт адразу ў многіх рэкламных дысцыплінах.

У гэтым годзе ў якасці кіраўніка высокага журы мы маем гонар прадставіць Пабла Алсгуары (Pablo Alzugaray) – стваральніка і CEO знакамітага іспанскага агенцтва Shackleton. Ужо некалькі гадоў Shackleton з’яўляецца безумоўным лідэрам іспанскага рэйтынгу крэатыўнасці ва ўсіх дысцыплінах (Won Report) http://www.bigwonrankings.com. Агенцтва Пабла Алсгуары тры гады запар станавілася Direct Agency of the Year на Cannes Lions Festival. А поспехі Shackleton у digital зрабілі Пабла старшынёй іспанскай Асацыяцыі digital-агенцтваў (Asociaciуn de Agencias Digitales).
У спадара Алсгуары вялікі вопыт судзейства конкурсаў самага высокага ўзроўню: Echo Awards, Imбn, CDC, El Ojo de Iberoamerica. Акрамя таго, ён узначальваў Direct-журы Cannes Lions Festival, а на фестывалі Eurobest быў прэзідэнтам журы.


6 красавіка у 24.00 завершыцца прыём конкурсных прац на Чацвёрты Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белый Квадрат». Агульны ўзровень пададзеных прац і ўдзельнікаў сведчыць пра тое, што барацьба за ўзнагароды Фестывалю будзе вельмі сур’ёзнай, а вынікі вызначаць расстаноўку крэатыўных сіл на старце года.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць на афіцыяльным сайце www.adfest.by, а таксама ў дырэкцыі Фестывалю: +375 (17) 217-41-71; +375 (17) 217-41-61; +375 (29) 397-41-71 або па электроннай пошце info@adfest.by.



x