Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

03.04.2013

«Белы Квадрат»: Deadline. Deadline. Deadline працягнуты да 06.04!

Па шматлікіх просьбах удзельнікаў, якія не паспелі падаць конкурсныя работы, Deadline працягнуты да 6 красавіка! І гэта наша апошняе слова! На гэтым тыдні ў вас ёсць апошняя магчымасць стаць удзельнікам конкурснай праграмы Фестывалю, які пройдзе ў горадзе Мінску з 18 да 20 красавіка.

«Белы Квадрат» традыцыйна адкрывае крэатыўны фестывальны год і дае магчымасць удзельнікам задаць выдатны старт для таго, каб заняць сваё месца ў рэйтынгу крэатыўнасці рэкламных агенцтваў па выніках 2013 года!

Ацэньваць работы будуць 8 складаў міжнароднага журы. У гэтым годзе ў журы «Белага Квадрата» традыцыйна ўвайшлі прафесіяналы рынку маркетынгу і рэкламы краін СНД і Еўропы. Работа журы, як і ў мінулыя гады, будзе базіравацца на прынцыпах аб’ектыўнасці і прафесіяналізму. Чыстата рэкламнай ідэі, яе навізна, арыгінальнасць і якасць рэалізацыі застаюцца дамінантнымі крытэрыямі ацэнкі конкурсных прац. Тым не менш, у конкурсах рэкламных кампаній, а таксама маркетынгавых сервісаў – BTL-, PR-, DM-праектаў – эфектыўнасць з’яўляецца адным з ключавых паказчыкаў.

Прапануем вашай увазе некалькі каментарыяў пра тое, як стаць удзельнікам Фестывалю.

Не забывайцеся на арыгіналы работ! Гэты напамiн адрасуецца і тым, хто толькі зараз збіраецца загрузіць работы, і тым, хто ўжо зарэгістраваўся раней.

Усе работы ў конкурсе тэлевізійнай і кінарэкламы, за выключэннем работ, выкананых на англійскай мове, павінны суправаджацца субцітрамі на англійскай! Калі работа выканана не на беларускай, рускай або англійскай мовах, то пераклад на англійскую мову або субцітры на англійскай – абавязковыя.

6 красавіка ў 24.00 скончыцца прыём конкурсных прац на IV Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». Агульны ўзровень пададзеных прац і ўдзельнікаў сведчыць пра тое, што барацьба за ўзнагароды Фестывалю будзе вельмі сур’ёзнай, а вынікі абазначаць расстаноўку крэатыўных сіл на старце года.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць на афіцыйным сайце www.adfest.by, а таксама ў дырэкцыі Фестывалю: +375 (17) 217 41 71; +375 (17) 217 41 61; +375 (29) 397 41 71 або па электроннай пошце info@adfest.by.


x