Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
27.03.2013

«IT-CUP. Вясна-2013». Пінг-понг. Сезон адкрыты!

23 сакавіка на веладроме «Мінск-Арэны» прайшлі першыя спаборніцтвы у серыі «IT-CUP. Вясна- 2013». На гэты раз серыю гульняў распачалі аматары настольнага тэніса.

Удзельнікі сталі збірацца ўжо да 9-й гадзіны, размінаючыся і ацэньваючы сваіх сапернікаў, бо ведалі, што барацьба будзе не на жарт. Ужо ў 10.20 арбітр абвясціў пра пачатак спаборніцтваў, і ўсталявалася атмасфера спартыўнага саперніцтва і запалу. Шары са свістам рассякалі паветра, ракеткі накаляліся да тэмпу гульні, а акуратная абарона нярэдка і імкліва пераходзіла ў ярасную атаку – ніхто з удзельнікаў не хацеў саступаць.

Арганізатары і партнёры вырашылі праігнараваць старажытную мудрасць, што пераможца бывае толькі адзін – ніхто з удзельнікаў не сышоў пакрыўджаным, усе атрымалі вясёлыя браслеты «Айцішнікі таксама людзі» і бонус ад партнёраў у выглядзе 100 000 рублёў на тавары з інтэрнэт-крамы 21vek.by.

Пераможцам жа пашанцавала больш за ўсё: у ліку падарункаў, якія падрыхтавалі арганізатары і партнёры турніру для лепшых удзельнікаў першынства, электронныя кнігі Wexler.Book і бонусныя банкаўскія карткі на 100 000 рублёў ад інтэрнэт-крамы 21vek.by і МТБанка; платынавыя сертыфікаты на навучанне па адной з праграм на выбар ад Навучальнага цэнтра SEOLAB; захапляльная гульня «Апенькі» ад інтэрнэт-крамы настольных гульняў для дзяцей і дарослых Мосигра; сюрпрыз ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent.by; падарункі ад спартыўнай інтэрнэт-крамы Raketki.by; сертыфікаты на гульню ў сквош у клубе SQUASH-LIFЕ; антывірус Kaspersky Internet Security 2013 з магчымасцю усталявання на 2 персанальныя камп’ютары тэрмінам на 1 год ад крамы ліцэнзійнага софта Allsoft.by; сертыфікаты на хостынг па тарыфным плане «Эксперт» (для пераможцы) і на рэгістрацыю дамена ў зоне .by (для 2-га і 3-га месца) са зніжкай 99% ад Active.by.

Чакаем вас на турнірах «IT-CUP» па більярдзе, боўлінгу, бадмінтоне і вялікім тэнісе.



Важная інфармацыя

Падрабязней – на сайце турніраў у раздзеле «Настольны тэніс».
Фота з турніру глядзіце на старонцы турніраў у Facebook.
Апошнія навіны і гарачыя вынікі спаборніцтваў шукайце ў Twitter і Вконтакте.
Каманда «IT-CUP» адкажа на ўсе вашы пытанні па тэлефонах: +375 (17) 29-23456 (дад. 40), +375 (29) 6-222-520 або па пошце info@it-cup.by.



x