Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

25.03.2013

Стартаваў прыём конкурсных работ на Міжнародны фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN-2013!


25 сакавіка распачнёцца прыём конкурсных прац на Фестываль OPEN: паўдзельнічаць можна ў вочнай і завочнай формах. Фестываль адбудзецца 20-21 чэрвеня ў Мінску.

Заяўку на ўдзел у конкурснай праграме OPEN your world можна пакінуць па спасылцы або звярнуўшыся ў штаб конкурсу. У гэтым годзе распрацоўшчыкам тэрытарыяльных брэндаў і праектаў у галiне маркетынгу прапануецца паўдзельнічаць мерапрыемстве па наступных напрамках:

1. Маркетынг тэрыторый
2. Брэнд краіны, рэгіёна
3. Брэнд мясцовасці, горада, вёскі, аграсядзібы
4. Брэнд турыстычнага аб’екта (гістарычны помнік, помнік архітэктуры, мемарыяльны комплекс, будынкі і збудаванні, запаведнікі, паркі, храмы, музеі і г.д.).
Конкурсныя намінацыі праектаў, падзей і камунікацыйных кампаній:
5. Праект, падзея, кампанія (культурныя, спартыўныя, турыстычныя, адукацыйныя і іншыя праекты).
Конкурсныя намінацыі праектаў, прадуктаў і кампаній у СМІ, інтэрнэце:
6. Тэлевізійны праект/кампанія
7. Сайт/ Інтэрнэт-праект/кампанія
8. Праект/кампанія ў друкаваных СМІ.
Конкурсныя намінацыі асобных прадуктаў:
9. Відэа, кінапрадукт
10. Банеры
11. Фатаграфіі
12. Вонкавыя і друкаваныя працы
13. Лагатып
14. Капірайтынг (слоганы і тэксты)
15. Сувенірная прадукцыя
16. Іншыя працы, якія не ўвайшлі ў спіс.

Паўдзельнічаць можна вочна ў прэзентацыяй для журы, а таксама завочна – проста даслаўшы сваю працу ў штаб.
Канкурсанты-2012

У чэрвені 2012 года ў сферы тэрытарыяльнага маркетынгу з’явілася ўнікальная па сутнасці падзея – Міжнародны Фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN упершыню прайшоў у сталіцы маляўнічай Беларусі, горадзе Мінску. Івент сумясціў у сабе тры пляцоўкі: конкурс OPEN your world, кангрэс OPEN your mind і каларытную гасцявую праграму OPEN your heart.

Фестываль наведалі эксперты тэрытарыяльнага маркетынгу з усіх куткоў Еўропы: Партугаліі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі і іншых краін. На конкурс было заяўлена больш за 70 прац. Сярод іх было пададзена каля 40 работ з Беларусі, з іх 10 занялі прызавыя месцы. Гран-пры Фестывалю практычна адзінагалосна было прысуджана брэнду сталіцы Латвіі, гораду Рызе – праекту LIVERIGA.

Гасцявая праграма здзівіла і запомнілася прадстаўнікам іншых краін сваёй аўтэнтычнасцю. Падрабязней пра Першы Фестываль OPEN можна пачытаць у справаздачы OPEN review – 2012.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку на сайце Фестывалю www.festopen.com або звязацца з арганізатарамі.

Акрамя гэтага, 27 сакавіка на сайце Фестывалю пачне з’яўляцца інфармацыя пра склад прафесійнага журы конкурснай праграмы Фестывалю. Папярэдне вядома, што ў гэтым годзе ў яго ўвойдуць эксперты з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Партугаліі, Нідэрландаў і краін СНД.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў штаб Фестывалю OPEN:

Менеджар Фестывалю

Наталля Мітраховіч

Тэлефон/факс: + 375 (17) 321 22 91, + 375 (17) 321 22 93
GSM: + 375 (29) 115 97 76, + 375 (29) 862 89 16
Е-mail: open@satio.by
www.festopen.com
x