Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

01.03.2013

Белый Квадрат: конкурс маладых крэатараў… полная рень!

Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белый Квадрат» запрашае творчых, таленавітых рэкламістаў да ўдзелу ў Конкурсе маладых крэатараў, падчас якога прапануецца рашыць практычны кейс ад партнёра конкурсу – ГМ «Рень».
Па правілах конкурсу кожная каманда павінна складацца з 2–х чалавек ва ўзросце не больш за 28 гадоў. Конкурс праводзіцца сярод асоб, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс складаецца з 3–х этапаў.

I этап
У перыяд з 1 па 18 сакавіка ўсе жадаючыя падаюць заяўкі на ўдзел па электроннай пошце festival@adfest.by з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактных даных, месца вучобы/працы кандыдатаў.

II этап
Пасля атрымання пацвярджэння таго, што ўдзельнікі дапушчаны да конкурсу, можна прыступаць да рашэння кейсаў ад партнёра – ГМ «Рень». У перыяд да 5 красавіка ўдзельнікі прадстаўляюць рашэнні кейсаў ад партнёра па электроннай пошце festival@adfest.by. 12 красавіка арганізатары – Дырэкцыя Фестывалю і ГМ «Рень» – аб’яўляюць фіналістаў конкурсу, якім будзе дадзена права адкрытай абароны сваіх праектаў 19 красавіка на Міжнародным Фестывалі маркетынгу і рэкламы«Белый Квадрат». Колькасць фіналістаў неабмежавана і вызначаецца толькі якасным узроўнем падрыхтаваных праектаў. Усе фіналісты атрымліваюць дзённую акрэдытацыю на наведванне ўсіх мерапрыемстваў Фестывалю 19 красавіка.


III этап
Адкрытая абарона праектаў: 19 красавіка з 10.00 да 13.00, Дом Масквы. Членамі журы вызначаецца першае, другое і трэцяе месца. Пераможцам, якія зоймуць прызавыя месцы, уручаць ганаровыя дыпломы на цырымоніі ўзнагароджання Фестывалю «Белый Квадрат». Галоўны прыз (камандзе, якая заваявала I месца) – 2 поўныя акрэдытацыі на Міжнародны Фестываль рэкламы Golden Drum, які пройдзе ў кастрычніку ў Славеніі.

Урэшце, жадаючым прапануецца рашыць практычны кейс ад партнёра конкурсу – ГМ «Рень».

Інфармацыя пра Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белый Квадрат» – на сайце www.adfest.by
x