Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

01.03.2013

Капірайтар – інжынер чалавечых душ

Наперакор шматлікім меркаванням, капірайтар – гэта не журналіст і не пісьменнік. І не адушаўлёны аўтамат па ўнікалізацыі кантэнту. Капірайтар – умелы маніпулятар, маркетолаг, псіхолаг, прапагандыст і агітатар – і усё гэта ў адной асобе. Каб «глаголом жечь сердца» пакупнікоў, патрабуецца не толькі добры стыль , але і веданне чалавечай прыроды, уменне аналізаваць камерцыйныя ўласцівасці тавару, досвед уздзеяння на балявыя кропкі чытача.

Усяму гэтаму вучаць на курсах Навучальнага цэнтра SEOLAB. Спецыяльны курс для тых, хто не баіцца чыстага аркуша і хоча змяніць свае погляды на тэкст, - «Рэкламны капірайтынг. Прафесійны ўзровень» - пройдзе ў сакавіку. Колькасць месцаў у групе абмежавана, так што варта паспяшацца.

Што вас чакае

  • Вы ўмееце пісаць цікава.
  • Вашы тэксты хочацца чытаць і перачытваць.
  • Вы адчуваеце свайго чытача.
  • Вы лёгка кіруеце яго ўвагай і паводзінамі.
  • Вы можаце гарантаваць высокую канверсію тэксту.
Менавіта такія адчуванні будуць радаваць вас пры напісанні любога тэксту – пасля гэтых курсаў.

Ці патрэбна вам гэта?

Магчыма, вы


  • умееце нядрэнна пісаць, але не ўпэўнены ў эфектыўнасці сваіх тэкстаў;
  • валодаеце ўрыўкавымі ведамі па камерцыйным капірайтынгу;
  • хочаце навучыцца ўзмацняць свае тэксты, каб яны лепш працавалі;
  • бачыце свае памылкі, але не можаце самастойна з імі разабрацца;
  • хочаце навучыцца ацэньваць якасць тэкстаў.
Калі вы знайшлі свае праблемы ў гэтым спісе, то курс прафесійнага капірайтынгу – тое, што вам патрэбна.

Усё яшчэ сумняваецеся? Давайце палічым

Поўны кошт курса – 1 800 000 бел. рублёў. Гэта крыху больш за 200 даляраў. За адзін рэкламны тэкст вы можаце запатрабаваць ад 25 да 50 даляраў. Уласна кажучы, 5-7 тэкстаў, напісаных з задавальненнем і веданнем справы, акупяць вашы выдаткі на курсы. Акрамя гэтага, звычайныя тэксты вы таксама пачнеце пісаць лягчэй і цікавей – гэта ваш выйгрыш і па часе, і па якасці.

Заплаціўшы цалкам разумныя грошы, вы атрымаеце выдатную магчымасць падняцца на наступную прыступку ў прафесіі – і ў расцэнках на працу.

Задавальненне пісаць добрыя тэксты і зарабляць добрыя грошы – паспрабуйце адмовіцца!

Аформіць заяўку на курс «Рэкламны капірайтынг. Прафесійны ўзровень» можна на старонцы Навучальнага цэнтра SEOLAB. Пасля таго як вы адашляце заяву, з вамі звяжацца менеджар курсаў.

x