Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
27.02.2013

Генеральны партнёр Фестывалю «Белый квадрат» – група кампаній «Онега»

Група кампаній «Онега» стала генеральным партнёрам V Міжнарожнага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белый квадрат» – галоўнага бізнес-форуму ў галіне маркетынгу і рэкламы Беларусі.

«Наша місія ўдзелу ў гэтым праекце – развіццё маркетынгу ў краіне, – кажа генеральны дырэктар групы кампаній «Онега» Сяргей Іванавіч Метта. – FMCG – галіна, у якой працуе кампанія «Онега», як ніякая іншая мае патрэбу ў пастаяннай камунікацыі з кліентам, пастаянных актыўных дзеяннях. Падтрымка Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белый квадрат», безумоўна, садзейнічае развіццю спецыялістаў па рэкламе, па камунікацыях. Акрамя таго, дапамагае і нашай прадукцыі ствараць свой імідж. Таму мы імкнёмся падтрымліваць мерапрыемствы такога кшталту для развіцця якаснага ўзроўню паслуг маркетынгавага асяроддзя ў Беларусі».

Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белый квадрат» у гэтым годзе ўвайшоў у ТОП-8 асноўных фестываляў рэкламы свету згодна з афіцыяльным рэйтынгам Асацыяцыі камунікацыйных агенцтваў Расіі. Штогод у Фестывалі «Белый квадрат» прымаюць удзел больш за 1000 конкурсных прац з 20 краін, больш за 500 дэлегатаў з Беларусі і іншых краін, што сведчыць пра яго міжнароднае прызнанне. У гэтым годзе Фестываль пройдзе ў Мінску 18-20 красавіка і ўжо ў пяты раз стане галоўнай пляцоўкай краіны па абмене перадавым вопытам у галіне маркетынгавых камунікацый удзельнікаў з краін СНД і Еўропы.

Падрабязней – у рускамоўнай версіі навіны.



x