Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
15.02.2013

Magna Carta College Oxford выдзяляе гранты на навучанне лепшым маркетолагам

Прэмія «Энергія поспеху» – буйнейшая падзея ў галіне маркетынгу. Гэта першы ў Беларусі штогадовы прафесійны конкурс індустрыі маркетынгавых паслуг. Упершыню ён быў арганізаваны і праведзены ў 2009 годзе Грамадскім аб’яднаннем «Гільдыя маркетолагаў», стаўшы пляцоўкай для абмену вопытам паміж прафесіяналамі маркетынгавай індустрыі і іншымі спецыялістамі бізнес-асяроддзя.

21 лютага 2013 года ў Доме сяброўства з замежнымі краінамі ў рамках мерапрыемстваў афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджвання Magna Carta College Oxford сумесна з «Гільдыяй маркетолагаў» правядуць форум-канферэнцыю «Шлях да поспеху».



22 лютага Magna Carta College Oxford найбольш годным кандыдатам уручыць сертыфікаты на навучанне (3 000 фунтаў стэрлінгаў) за крэатыўны падыход у рэалізацыі маркетынгавых стратэгій. Чацвёра намінантаў атрымаюць грант на адукацыйную праграму Pre-Masters MBA, якая прапануецца як на рускай, так і на англійскай мове.

Выканаўчы дырэктар Magna Carta College Oxford Вадзім Цiтоў бачыць вялікі патэнцыял развіцця маркетынгу ў Беларусі. Па яго словах, падтрымка такіх ініцыятыў надта неабходна РБ, яна стварае ўмовы для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў у галіне міжнароднага маркетынгу.

«Прэмія нясе ў сабе глыбокі сэнс, – лічыць Вадзім Цiтоў, – і я ўпэўнены, што ў хуткім часе дадзены праект выйдзе на міжнародны ўзровень і колькасць удзельнікаў прэміі «Энергія поспеху» значна павялічыцца».

Нагадваем, то мерапрыемствы афіцыйнай цырымоніі адбудуцца 21 і 22 лютага 2013 года ў памяшканні Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі па адрасе г. Мінск, вул. Захарава, 28.

Першы дзень мерапрыемстваў:
майстар-клас – 10.00 – 11.30;
форум-канферэнцыя – 12.30 – 17.30.

Другі дзень мерапрыемстваў:
пасяджэнне ЭС і НС – 11.00 – 13.00;
цырымонія ўзнагароджвання 18.00 – 22.00.

Удзел у першым дні мерапрыемстваў платны для ўсіх, акрамя намінантаў Прэміі.
Удзел у цырымоніі ўзнагароджвання  па рэгістрацыйным спісе.
Колькасць месцаў абмежавана.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў мерапрыемствах цырымоніі можна па тэлефонах: + 375 (17) 204 69 39 (гарадскi); + 375 (44) 760 97 35 (Velcom) або па электроннай пошце: info@eventgm.by; ekaterina-kuzmickaya@mail.ru
x