Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

04.02.2013

Active Cloud працягвае кампенсаваць выдаткі на іншага хостэра і радуе зніжкамі!

«Тэхпадтрымка дрэнна працуе і грубіяніць!»

«Сайт часта недаступны і тармозіць!»

«Не хапае сродкаў кіравання параметрамі хостынгу!»

З такімі праблемамі ў Active Cloud перыядычна прыходзяць кліенты іншых хостэраў. І менавіта для іх кампанія распрацавала і пастаянна паляпшае ўмовы акцыі «Кампенсацыя выдаткаў»!



Яе ўдзельнікамі могуць стаць усе, хто заплаціў за паслугі любога хостынг-правайдара на некалькі месяцаў наперад і паспеў расчаравацца ў іх якасці. Не трэба чакаць заканчэння дамовы, якасны хостынг вы можаце атрымаць ужо зараз. Звярніцеся ў наш аддзел продажу, проста пацвердзіце факт аплаты паслуг іншага правайдара (квіток, рахунак, дагавор – па вашым выбары) і атрымайце бясплатнае абслугоўванне ад Active Cloud на ўвесь астатні перыяд, аплачаны ў іншага хостэра.
Адзінае, за што вам неабходна заплаціць, – гэта адзін месяц абслугоўвання, які будзе вам кампенсаваны пасля заканчэння асноўнага перыяду аказання паслуг*.

Акрамя таго, разам з бясплатным якасным хостынгам вы можаце заказаць любую дадатковую паслугу Active Cloud з прыемнай зніжкай 20%**!

Як толькі вы пераносіце свой праект у Active Cloud, вы атрымліваеце такія бонусы як тэхпадтрымка ў рэжыме 24/7, кансультацыі першакласных спецыялістаў па пытаннях працы сэрвісаў, а таксама зніжкі і падарункі ад партнёраў кампаніі.

Паспрабаваўшы аднойчы якасны бесперабойны сэрвіс, вы ўжо ніколі не зможаце пайсці на кампраміс з нядобрасумленнымі пастаўшчыкамі паслуг. Пачніце зараз!

*Юрыдычным асобам неабходна заплаціць за 2 месяцы абслугоўвання.
**Зніжка распаўсюджваецца толькі на новыя заказы паслуг.

x