Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

30.01.2013

Якія тэксты прыносяць грошы?

Тэксты сапраўды могуць прыносіць грошы. Менавіта пра гэта расказваюць вопытныя капірайтары ў Навучальным цэнтры SEOLAB. Як здольнасць стукаць па клавіятуры ператварыць у занятак, які прыносіць сур’ёзны даход, вы даведаецеся з практычнага курса рэкламнага капірайтынгу, які пройдзе на пачатку лютага.

• Вы збіраецеся зарабляць на жыццё пры дапамозе капірайтынгу?
• Вы ўжо пішаце на біржах, але не можаце атрымаць больш за 1 даляр за кілазнак?
• Вы пачалі працаваць з цікавым кліентам, але ніяк не «трапляеце» пад яго запыты?

З аднаго боку, здаецца, што зарабляць тэкстамі лёгка, з іншага – маса аўтараў-дэпінгавальнікаў знізіла планку сярэдняга кошту да 1 у.е./1000. А як напісаць рэкламны тэкст для важнага замоўцы, вы толькі здагадваецеся. Знаёма, так?

Як выбрацца з агульнай масы пісак па 1.5 бакса за тысячу знакаў на любую тэму?

Можна прапанаваць, каб вы навучыліся пісаць хутка – але вы ўжо бачыце, што гэтага недастаткова. Хуткасць – істотная, але не самая галоўная перавага добрага капірайтара.
Цяпер варта навучыцца пісаць правільна.
Розныя тэксты патрабуюць розных намаганняў – і каштуюць яны таксама па-рознаму. Калі гэта SEO-текст, то унікальнасці і граматнага выкарыстання ключоў недастаткова. Інфармацыйны артыкул патрабуе актыўнага пошуку дадзеных і ўмелай кампеляцыі. Пры напісанні рэкламнага тэксту асноўныя сілы варта ўкласці ў камунікацыю з замоўцам і вывучэнне аўдыторыі.

З кожным заданнем вашы тэксты будуць рабіцца ўсё лепшымі

Навучыцца пісаць правільныя тэксты – лёгка і з поўным разуменнем тэхнікі іх стварэння – можна.
Менавіта гэта і прапануе вам Навучальны цэнтр SEOLAB: практычны курс рэкламнага капірайтынгу «Тэксты, якія прыносяць грошы».
Што адбудзецца пасля гэтых заняткаў?
Вы перастанеце пісаць наўгад.
Гэта асноўны «плюс» курсаў.
Ніякі прыроджаны талент не дапаможа вам хутка авалодаць рознымі жанрамі і стылямі, навучыцца вызначаць мэтавую аўдыторыю і «трапляць» у яе сваім тэкстам.
Кожны занятак з гэтых 24 гадзін будзе накіраваны на тое, каб палепшыць вашы тэксты. Выконваючы практычныя заданні, вы адразу адчуеце сябе больш упэўненымі адзін на адзін з чыстым «вордаўскім» аркушам.

Вышэйшая якасць – вышэйшы кошт

Навучыўшыся пісаць прафесійна, вы зможаце брацца за больш складаныя заданні, якія і аплачваюцца вышэй. А руцінныя работы будут проста вылятаць з-пад вашых пальцаў, не чакаючы асаблівага натхнення. Акрамя гэтага, вы заўважыце, як паменшацца патрабаванні перапісаць тэкст.
Выйгрыш у якасці, выйгрыш у часе, выйгрыш у кошце – і ўсё гэта за 4 заняткі па 6 гадзін. Варта толькі пачаць!

Дык давайце пачнём. Прыходзьце, месцы ў лютаўскай групе яшчэ ёсць.
Дадатковая інфармацыя – на сайце Навучальнага цэнтра SEOLAB.
x