Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

18.01.2013

V «Белы Квадрат»: прыгажэйшы, круцейшы, мацнейшы!

Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» пройдзе 18-20 красавіка 2013 года ў Мінску, сталіцы Беларусі, ужо ў пяты раз.

Пра будучы фестываль, яго асаблівасці, мэты і задачы мы пагутарылі з прадзюсерам фестывалю, дырэктарам РА «Белая Карона» - Аленай Усціновіч.



- З моманту правядзення першага Міжнароднага фестывалю рэкламы «Белы Квадрат» прайшло пяць год… Якія чаканні спраўдзіліся, што яшчэ варта зрабіць з пункту гледжання арганізатараў фестывалю?

- «Белы Квадрат» як праект, што аб’яднаў прафесійную суполку ў сферы маркетынгу і рэкламы Беларусі, краін СНД і Еўропы, не толькі пераўзышоў скептычныя чаканні, якія мы маглі пачуць у крызісны 2009 год, год заснавання фестывалю, але і прадэманстраваў сваю ўласную маркетынгавую самастойнасць. Першапачаткова вызначыўшы высокія стандарты ў фарміраванні міжнароднага складу журы, у навучальнай, дзелавой і конкурснай праграмах фестывалю, мы імкнуліся стварыць бізнес-форум для абмену перадавым міжнародным досведам па кіраванні ведамі ў маркетынгу для максімальнага развіцця і капіталізацыі бізнесу, перш за ўсё, беларускіх прадпрыемстваў. Праект стаў пляцоўкай, на якой могуць сустракацца вядучыя прадстаўнікі бізнес-асяродку і камунікацыйных, брэндынгавых, рэкламных агенцтваў з мэтай павышэння эфектыўнасці іх узаемадзеяння. На сённяшні дзень «Белы Квадрат» прызнаны галоўнай штогадовай падзеяй індустрыі маркетынгу на Беларусі. Цікавасць да мерапрыемства, гледзячы на колькасць і склад сталых удзельнікаў, штогод павялічваецца. Спадзяюся, гэта і ёсць сведчанне карыснасці навучальнай праграмы, якую мы старанна рыхтуем да кожнага фестывалю. Вядома, заўсёды ёсць арганізацыйныя моманты, над якімі нам яшчэ давядзецца працаваць. Напрыклад, нават выбар месца правядзення фестывалю ў Мінску – няпростая задача. Нам неабходна адначасова як мінімум тры залы, абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі, камфортныя памяшканні для працы журы, зала для выставачнай экспазіцыі, магчымасць забяспечыць харчаваннем, прычым па вольным графіку, больш за пяцьсот чалавек. У гэтым годзе мы вырашылі спыніць свой выбар на памяшканні Дома Масквы, які ўжо ў другі раз будзе прымаць міжнародную суполку індустрыі маркетынгу і рэкламы.

Далей – у рускай версіі.
x