Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

17.12.2012

Аб’яўлены вынікі афіцыяльнага рэйтынгу АРА рэкламных агенцтваў Беларусі 2012

Стварэнне рэйтынгаў у бізнес-асяродку з’яўляецца агульнапрызнанай практыкай і індыкатарам развіцця той ці іншай індустрыі. У міжнароднай прафесійнай рэкламнай супольнасці галоўным вынікам года з’яўляецца рэйтынг крэатыўнасці рэкламных агенцтваў. У Беларусі такі рэйтынг быў афіцыяльна ўведзены ў 2009 годзе дзякуючы з’яўленню Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат».

У Беларусі рэйтынг крэатыўнасці рэкламных агенцтваў складаецца Асацыяцыяй рэкламных арганізацый (АРА) на падставе балаў, набраных рэкламнымі агенцтвамі за прызавыя месцы, якія былі атрыманы на міжнародных фестывалях рэкламы. Пападанне рэкламнага агенцтва на верхнія пазіцыі рэйтынгу – гэта прамая магчымасць для прыцягнення кліентаў і павелічэння свайго прыбытку, гэта шанц прадэманстраваць патэнцыяльнаму кліенту кампетэнцыю і прафесіяналізм агенцтва, паколькі буйныя кліенты жадаюць працаваць з лепшымі агенцтвамі. Магчымасць пападання ў рэйтынг крэатыўнасці – не адзіная перавага ўдзелу ў фестывалях рэкламы. Гэта і выдатная магчымасць для агенцтва атрымаць своеасаблівы крэатыўны зарад, дадатковая матывацыя супрацоўнікаў, навучанне і павышэнне іх прафесіяналізму.

Ігар Самкін, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рэкламных арганізацый (АРА) Беларусі:
«Методыка складання рэйтынгу рэгламентавана Палажэннем аб падліку рэйтынгаў рэкламных агенцтваў Рэспублікі Беларусь, распрацаваным АРА. Рэйтынг крэатыўнасці з’яўляецца аб’ектыўным, паколькi зыходзіць ад самай прафесійнай рэкламнай супольнасці і вызначаецца па агульнапрызнаных еўрапейскіх правілах і стандартах. Палажэнне аб рэйтынгу штогод зацвярджаецца складам АРА, напрыканцы студзеня - напачатку лютага адбудзецца пасяджэнне па яго зацвярджэнні на 2013 год».



Акрамя агульнага (зводнага) рэйтынгу Асацыяцыяй рэкламных арганізацый Беларусі па выніках ўдзелу агенцтваў у фестывалях рэкламы і маркетынгу вызначаюцца таксама галiновыя рэйтынгі. Вынікі дадзеных рэйтынгаў выглядаюць наступным чынам.




Найбольшую колькасць балаў нашым агенцтвам прынёс Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», дзе, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю і прысутнасць шматлікіх замежных прац, якія сталі потым прызёрамі Канскага фестывалю, беларускія агенцтвы заваявалі 10 залатых узнагарод (усяго ў фестывалі ўдзельнічала 1317 прац).

Новы крэатыўны год для рэкламістаў пачнецца ў красавіку з удзелу ў фестывалі «Белы квадрат», тады ж пачнецца і новы адлік, і новая барацьба за права стаць лепшымі з лепшых. У цэлым стварэнне рэйтынгу крэатыўнасці паслужыла матывацыяй для стварэння і прасоўвання найбольш цікавых творчых рашэнняў не толькі агенцтвамі, але і рэкламадаўцамі, павышэння якасці рэкламнага прадукту і канкурэнтаздольнасці маркетынгавых камунікацый беларускіх прадпрыемстваў.

Шчырыя віншаванні пераможцам рэйтынгу! Жадаем поспехаў і перамог рэкламным агенцтвам Беларусі ў Новым годзе!

Ушаноўванне пераможцаў рэйтынгу адбудзецца на штогадовым адкрытым мерапрыемстве АРА «Раздача сланоў» і традыцыйна весела і шумна пройдзе ў пачатку лютага 2013 года ў адным з начных клубаў Мінска. Па пытаннях удзелу і папярэдняга браніравання месцаў можна звяртацца па электроннай пошце arominsk@open.by, info@adfest.by.



x