Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

06.12.2012

Дык вось, курс – на дамінаванне!

Завяршылася IV Міжнародная практычная канферэнцыя «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце. Асноўны інстынкт». Удзельнікі Канферэнцыі даведаліся, што асноўныя інстынкты – гэта выжыванне і дамінаванне. Выжыць у інтэрнеце можна толкьі за кошт «жывога» SEO, а дамінаваць – з дапамогай комплекснага падыходу. Менавіта гэтую думку намагаліся данесці да прысутных арганізатары і дакладчыкі Канферэнцыі, і, калі судзіць па водгуках, ім гэта ўдалося.

Усё стала больш складана – і больш цікава

Нездарма Канферэнцыя называецца «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце». Бізнес у інтэрнеце шматаблічны, каналы ўзаемадзеяння са спажыўцом разнастайныя, а інструменты ўздзеяння могуць звесці з розуму непадрыхтаванага маркетолага.




Адна толькі задача па вымярэнні ROI і KPI у сацыяльных медыа можа пахіснуць асновы цэлага адзела маркетынгу!

Канстанцін Максімюк, саўладальнік агенцтва «Новы інтэрнет» (Расія), дакладчык Канферэнцыі: «Адзіная на маёй памяці Канферэнцыя, на якой абодва дні да апошняга даклада застаецца колькасць слухачоў, блізкая да той, што была раніцай. Гэта гаворыць пра самы высокі ўзровень цікавасці да мерапрыемства і якасці яго прапрацоўкі. Я пажадаў бы развіваць камунікацыйны складнік мерапрыемства – усё ж інтэрнет-маркетолаг, які не ўмее размаўляць са сваёй аўдыторыяй, гэта у эпоху сацыяльных сетак даволі дзіўная з’ява, усё роўна, займаецца ён SEO, SMM або ўвогуле чыстай аналітыкай. Жыве інтэрнет з чалавечым тварам! Тэмы дакладаў на Канферэнцыі ахопліваюць усё больш напрамкаў, дакладчыкі рыхтуюць усё больш цікавыя кейсы – усё гэта сведчыць пра нарастаючае разуменне таго, што прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце – гэта не проста пазіцыі ў ТОПе і набыццё спасылак».

Што новае было заўважана ў гэты раз

Па-першае, неабходна адзначыць папулярнасць Нулявога дня, арганізаванага Навучальным цэнтрам SEOLAB, і высокі ўзровень прадстаўленых матэрыялаў. Прафесіяналам, якія найшлі час наведаць Секцыю дакладаў і майстар-класы, дасталася самая актуальная інфармацыя ад досыць аўтарытэтных дакладчыкаў.

Другі цікавы момант Канферэнцыі – даклад… заказчыка. Гэта нестандартны ход для такіх мерапрыемстваў, даклад выклікаў вялікую цікавасць як у сеошнікаў, так і ў прадстаўнікоў бізнесу.

Людміла Кісялева, дырэктар кампаніі IMCREDO, дакладчык Канферэнцыі: «У гэтым годзе канферэнцыя запомнілася выдатнай арганізацыяй, цікавымі дакладамі і нестандратнымі пытаннямі ў кулуарах. Вельмі парадавала тое, што з кожным годам аўдыторыя і дакладчыкаў, і ўдзельнікаў расце не толькі колькасна, але і якасна. Поспеху і новых здзяйсненняў арганізатарам, дакладчыкам і ўдзельнікам!»

Дзе паглядзець, як гэта было?

Нярэдка цікавыя даклады хочацца пераглядзець яшчэ раз, знайсці слайды, якія запомніліся, падумаць, як выкарыстаць гэта ва ўласнай практыцы. А тым, хто не трапіў на Канферэнцыю, цікава ўбачыць яе хаця б у запісе. Такую магчымасць атрымае кожны жадаючы – на сайце Канферэнцыі www.optimization.by і праз спецыяльны дадатак Facebook. Матэрыялы выкладваюцца паступова, так што набярыцеся цярпення.

Фінал Канферэнцыі: што ГЭТА?

Пра зомбі на адкрыцці Канферэнцыі і двайніка Мілы Йовавіч у фінале будуць успамінаць яшчэ доўга. Многія ўдзельнікі панеслі дадому памятныя фотаздымкі – у кампаніі ўтаймаванага зомбі і адважнай ваяўніцы.



Аднак асобнай размовы заслугоўвае містычны спектакль ад пластычнага тэатра «Інжэст».



Экспрэсіўная пантаміма, якая захапіла ўсю залу, сур’ёзна «загрузіла» гледачоў. Толькі пазней прыйшло разуменне, што нам паказалі эвалюцыю пошукавага прасоўвання. Першабытныя сеошнікі, якія па задумцы рэжысёра выскачылі ў залу ў цэлафанавым «негліжэ», ганяліся за нявіннымі «натуральнымі спасылкамі», скачучы праз рады і злёгку палохаючы гледачоў. Бітва «белых» і «чорных» метадаў SEO у трывожным святле пражэктараў уразіла ўсіх. А заслона, якая накрыла першыя рады, напэўна надоўга застанецца ў памяці тых, каго захліснула «няправільнае SEO».





І толькі добрыя прыбіральшчыкі ПС, якія чамусьці нагадвалі Дзедаў Марозаў, выратавалі ўсіх і адпусцілі прасветленых гледачоў – насустрач фуршэту і светлай будучыні.

Нетрывіяльная і злёгку хуліганская імпрэза – ужо традыцыйны знак Канферэнцыі. Гэта своеасаблівая «ін'екцыя абстракцыі», якая дапамагае ўбачыць увесь гэты бізнес у цэлым, адчуць сябе часткай сусветнага колазвароту.

www.optimization.by


x