Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

27.11.2012

Партал Усе БелАрусы распачаў пошук скарбаў Беларусі

«Узгадвай, даведвайся, выбiрай – i рухай кола гiсторыi!» – пад такім слоганам на сайце Усе БелАрусы пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі». Уся краіна будзе выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-ай гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.

«Скарбы Беларусі» будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архтэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал Усе БелАрусы, каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання только імёны і падзеі, якія адбыліся да 20 стагоддзя.

Кожны жадаючы аддаць свой голас за «Сем скарбаў Беларусі» зможна ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.
 
Партал Усе БелАрусы ўжо другі год запар збірае вялікую аўдыторыю беларусаў вакол сваіх сацыяльна-культурных акцый. У мінулым годзе велікодны тэст «Карта памяці беларусаў» прайшлі амаль 30 тысяч нашых суайчыннікаў. Запушчанае напярэдадні калядных святаў народнае галасаванне «Сем скарбаў Беларусі» прапануе ўсім беларусам не толькі вызначыць самых яркіх і дарагіх сэрцу асоб і падзеі, але і яшчэ раз пераканацца ў багацці беларуская гісторыі.

Сайт Усе БелАрусы, які стаў інтэрнэт-пляцоўкай правядзення народнага галасавання, заклікае ўсіх нагадаць, даведацца і выбраць «Сем скарбаў» сваей краіны. Кожны беларус мае магчымасць сам рухаць кола гісторыі! Галасуй!
x