Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

28.11.2012

Е-коўчынг для маркетолага – супердаступны фармат!

Упершыню ў 2012 годзе праводзіцца новы дыстанцыйны інтэрнэт-фармат маркетынг-дыплома NIMA-А.

Хочаце атрымліваць прыстойныя грошы і быць запатрабаваным спецыялістам? Хочаце валодаць сістэмнымі ведамі і навыкамі ў маркетынгу?

Хочаце гэта зрабіць эфектыўна і без дадатковых часавых і грашовых стратаў на аўдыторныя заняткі і пераезды? Ваш адказ «так» – гэта праграма для вас!

Калі вы шукалі аўтарытэтную міжнародную праграму навучання па маркетынгу,калі вы не хочаце ісці на вочныя курсы з-за працягласцi навучання або кошту праграмы, то Е-коўчынг для маркетолага – гэта ваш лепшы выбар.

Група кампаній SATIO сумесна з Еўрапейскай Маркетынгавай Канфедэрацыяй (ЕМС), Нідэрландскім інстытутам маркетынгу (NIMA), Еўрапейскім Навучальным і Трэнінгавым Цэнтрам Нідэрландаў (ETCN) і Асацыяцыяй Прафесіянальнага Маркетынгу Беларусі прапануюць Вам узяць удзел у новым дыстанцыйным фармаце праграмы прафесіянальнай сертыфікацыі маркетолагаў.

Е-коўчынг па Міжнароднай кваліфікацыйнай праграме NIMA-А прадугледжвае два варыятны навучання і атрымання дыплома, які прызнаецца ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюза і СНД.

Першы варыянт Е-коўчынгу прадугледжвае праходжанне сертыфікацыі на атрыманне Міжнароднага дыплома NIMA:
дыплом Нідэрландскага iнстытута маркетынгу на англійскай мове аб атэстацыі ў якасці менеджара па маркетынгу (Marketing Manager, «НІМА Маркетынг-А»);
сертыфікат Еўрапейскай Маркетынгавай Канфедэрацыі,
які пацвярджае атрыманне кваліфікацыі менеджараў па маркетынгу (Marketing Manager, узровень EFQ №6).

Прайшоўшы Е-коўчынг без сертыфікацыі на атрыманне Міжнароднага дыплома NIMA,спецыяліст атрымлвае:
сертыфікат Асацыяцыі Прафесіянальнага Маркетынгу Беларусі, які пацвярджае атрыманне міжнароднай кваліфікацыі менеджара па маркетынгу;
сертыфікат Групы кампаній SATIO,
які пацвярджае атрыманне міжнароднай кваліфікацыі менеджара па маркетынгу.

Навучанне па Е-коўчынгу цягнецца не больш за 5 месяцаў, рытм і нагрузку навучання вызначае студэнт поўнасцю самастойна. Безумоўна, асноўнай перавагай Е-коўчынгу з’яўляецца перадусім яго даступны кошт і непрывязанасць да пэўнага месца навучання. Студэнт можа знаходзіцца ў любой частцы свету і праходзіць навучанне пасля атрымання доступу да платформы (пэўны лагін, які выдаецца Навучальным і Трэнінгавым Цэнтрам Нідэрландаў) пад кантролем высокакваліфікаваных т’ютараў.

Зарэгістравацца і пачаць вучыцца Е-коўчынгу па-еўрапейску лёгка. Для гэтага патрэбна:

1. Запоўніць заяўку на сайце: http://www.satio.by/diploma/start/.
2. Падаць дакументы:
• копію дыплома ВНУ;
• рэкамендацыйны ліст ад працадаўцы або партнёра;
• копію 2-х апошніх старонак пашпарта.
3. Унесці аплату за навучанне.

Дамоўленасць можа быць заключана як з юрыдычнай, так і з фізічнай асобай.

Мы будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў платформы Е-коўчынгу!
Фотаздымкі з сайтаў: doprof.ru, webresearch.ru.

Дадатковая інфармацыя:
Група кампаній SATIO – эксклюзіўны афіцыйны партнёр NIMA, ETCN, EMC. SATIO – лідэр у галіне кансалтынгу, маркетынгавых даследаванняў і бізнес-адукацыі, штаб Прафесіянальнага конкурсу БРЭНД ГОДА ў Беларусі. Дзякуючы сучасным прынцыпам кіравання ведамі SATIO у працы з кліентамі выкарыстоўвае шырокія магчымасці і досвед Міжнароднай прафесіянальнай суполкі трэнераў і кансультантаў SATIO.

Уся інфармацыя пра праграму NIMA на сайце:
http://www.satio.by.

Заяўкі прымае Алеся Шынкевіч, каардынатар праграмы NIMA:
+375-17-321-22-91;
GSM: (029) 115 97 76;
па электроннай пошце: nima@satio.by.
x