Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

26.11.2012

Конкурс ад Realt.by. Паспей да 28 лістапада!

Конкурс на лепшы інфармацыйна-аналітычны артыкул падыходзіць да завяршэння, але ў жадаючых прыняць удзел яшчэ ёсць час.

Арганізатар конкурсу – інтэрнэт-партал нерухомасці Realt.by. Усе падрабязнасці і ўмовы ўдзелу можна даведацца тут.

Конкурсныя працы прымаюцца да 28 лістапада ўключна. Спасылкі на дасланыя для ўдзелу ў конкурсе матэрыялы друкуюцца на старонцы ў сацыяльнай сетцы: суполка Realt.by у Facebook.

Нагадаем, пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовыя ўзнагароды ў памеры:

1 месца – 1 500 000 бел. рублёў;
2 месца – 1000 000 бел. рублёў;
3 месца – 500 000 бел. рублёў.

Таксама ўдзельніку, які зойме 1-е месца, Навучальны цэнтр SEOLAB групы кампаній Webcom Media® падорыць квіток на адну з дзвюх праграм курсаў па капірайтынгу: Практычны курс рэкламнага капірайтынгу «Тэксты, якія прыносяць грошы» або «Рэкламны капірайтынг. Прафесійны ўзровень». Тыя, хто возьме 2-е і 3-е месца, атрымаюць 15% зніжку на навучанне па адной з праграм у SEOLAB.

Самаму актыўнаму аўтару, які напіша больш за ўсё артыкулаў/рэрайтаў па аналітычных матэрыялах Realt.by, будзе падорана кніга Інтэрнэт-маркетынг на 100%.

Уручэнне дыпломаў і прэмій ад партала Realt.by і ўзнагарод ад спонсараў адбудзецца 29 лістапада на канферэнцыі «Нерухомасць і Інтэрнэт», якая пройдзе ў межах выставы «ЖЫЛАЯ І КАМЕРЦЫЙНАЯ НЕРУХОМАСЦЬ».



x