Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.11.2012

ActiveCloud падорыць Apple iPad 4G кожнаму, хто зарэгіструе 200 даменаў .BY

Кампанія ActiveCloud працягвае серыю восеньскіх акцый. На гэты раз прапанова для тых, хто набывае і кіруе вялікай колькасцю даменных імёнаў.

Пры рэгістрацыі або пераносе ў перыяд з 1 лістапада 2012 г. да 1 лютага 2012 г. 200 і больш даменаў .BY у ActiveCloud кампанія падорыць кожнаму Apple iPad 16GB!


ActiveCloud прапануе просты і зручны інтэрфейс рэгістрацыі, а таксама кіравання даменамі і воблачнымі сэрвісамі. У адрозненне ад «самаробных» панэляў кіравання ў іншых рэгістратараў на Беларусі, мы выкарыстоўваем прафесійнае праграмнае забеспячэнне Parallels, сусветнага лідара ў галіне сістэм білінгу для правайдараў. На практыцы гэта дазваляе кіраваць вялікай колькасцю даменаў у адзіным інтэрфейсе, ажыццяўляць выбарку даменаў па розных крытэрыях, масава змяняць NS-cерверы і дадзеныя WHOIS. ActiveCloud дае бясплатны DNS-хостынг з магчымасцю рэдагавання сеткавых запісаў у панэлі кіравання.

З ActiveCloud вы не забудзеце своечасова працягнуць тэрмін карыстання даменам – пра заканчэнне тэрміну вам нагадаюць па электроннай пошце і SMS. Акрамя гэтага, існуе магчымасць наладжвання аўтаматычнага працягнення паслуг пры наяўнасці грашовых сродкаў на балансе асабістага рахунка.

Для ўдзелу ў акцыі дастаткова зайсці на сайт active.by і зарэгістраваць першае даменнае імя.

Па пытаннях масавай рэгістрацыі або пераносу даменаў звяртайцеся ў аддзел продажу ActiveCloud: +375 (17) 2911511 дад. 253, sales@active.by.

Дадатак:

1. У акцыі ўдзельнічаюць дамены, набытыя і перанесеныя на абслугоўванне ў ActiveCloud у перыяд з 1 лістапада 2012 г. да 1 лютага 2013 г.

2. Дамены павінны размяшчацца на адным акаўнце (уліковым запісе) карыстальніка ActiveCloud, кожны ўдзельнік можа атрымаць толькі адзін падарунак.

3. Дамены, зарэгістраваныя з прома-кодамі, у акцыі не ўдзельнічаюць.

4. Канфігурацыя Apple iPad (падарунак) можа быць зменена ў залежнасці ад выхаду новых прадуктаў, аднак будзе ўтрымліваць не менш за 16 ГБ памяці і модуль 3G/4G.
x