Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.11.2012

Marketing2Business: крок на збліжэнне

23 студзеня 2013 года ў межах Прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА» адбудзецца міжнародны форум - САМІТ ДЫРЭКТАРАЎ «Marketing2Business: крок на збліжэнне». Ён традыцыйна адкрывае каляндар кожнага справавога года і яднае прадстаўнікоў дырэктарскай і маркетынгавай суполкі для абмеркавання задач, абмену досведам і актуальнай інфармацыяй ў бізнес-галіне і маркетынгавымі тэхналогіямі. Упершыню праведзены ў студзені 2007 года, Саміт выклікаў вялікую цікавасць з боку дырэктарскай суполкі.

Спікеры САМІТУ – гэта заўсёды прадстаўнікі замежнай і айчыннай бізнес-эліты, якія не проста дзеляцца сваім досведам, але і ў інтэрактыўным рэжыме адказваюць на пытанні пра эфектыўныя маркетынгавыя тактыкі, пра структуры маркетынгу і продажу на іх прадпрыемствах, а таксама пра пастаноўку задач і планаванне маркетынгу ў сучасных умовах.

Зорка САМІТУ-2013 Фрэдэрык Дэльзас (Францыя) выступіць з гучным 4-гадзінным майстар-класам:

Спачатку кліенты, пасля брэнды: ці зможа «Гарыпотэрскі» маркетынг стаць слушнай альтэрнатывай традыцыйнай мадэлі?

Фрэдэрык Дэльзас – прафесар маркетынгу найпрэстыжнейшай Школы менеджменту НЕС- Paris, працуе ў бізнесе і бізнес-адукацыі ўжо больш за 10 год. Яго рэзюмэ ўключае працу з такімі саліднымі кампаніямі, як Michelin, CarnaudMetalbox, McKinsey у Еўропе і Японіі.

Новая дзёрзкая мадэль маркетынгу, мадэль «Гары Потэра», прапанаваная прафесарам і практыкам Фрэдэрыкам Дэльзасам, ужо паспела стаць легендай ў сусветных колах прафесійных маркетолагаў. Несумненна, паспяховы брэнд «Потэр» увасабляе сабой сучасную сітуацыю ў маркетынгу. Майстар-клас Фрэдэрыка – унікальная магчымасць даведацца, як жа ператварыць такія элементы як тайна, уяўленне і інтрыга ў эфектыўныя інструменты маркетынгу, а таксама, як адпрацаваць сёр’ёзнае стаўленне да фактару «сталення» кліентаў і прымусіць яго працаваць на вас. Акрамя гэтага, спадар Дэльзас прывядзе шэраг доказаў таго, што фірмы, якія дэ-факта ўкаранілі гэтую мадэль, сталі паспяховымі.

Фармат. На САМІЦЕ традыцыйна будуць праведзены аўтарскія майстар-класы паспяховых дырэктараў, якія ахопяць максімум інструментаў і практык, неабходных для працы любога кіраўніка, які істотным фактарам поспеху лічыць маркетынг і яго развіццё ў арганізацыі. САМІТ ДЫРЭКТАРАЎ традыцыйна пройдзе ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, на якую запрашаюцца дырэктыры і маркетолагі кампаній.

Аргкамітэт запрашае дырэктараў, а таксама кіраўнікоў па маркетынгу прайсці раннюю рэгістрацыю.


Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO – найбуйнейшы маркетынгавы цэнтр поўнага цыкла, ажыццяўляе ўвесь спектр паслуг: маркетынгавыя даследаванні, кансалтынг, бізнес-адукацыю.
Навучанне і сертыфікацыя менеджараў і маркетолагаў па міжнародных і еўрапейскіх стандартах (OUMBA, NIMA).
Ліцэнзія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення навучальнай дзейнасці № 02100/0558621.


Спяшайцеся зарэгістравацца на канферэнцыю САМІТ ДЫРЭКТАРАЎ-2013.

3 простыя спосабы рэгістрацыі

1. Па e-mail каардынатара праекта: bg@satio.by, sales@satio.by, start@satio.by.

2. Па тэлефонах каардынатара праекта:
т/ф: +375 (17) 321-22-91;
GSM: +375 (29) 115-14-89, + 375 (29) 862-89-94.

3. Пры дапамозе электроннай формы рэгістрацыі (для фізічных асоб).
Пры дапамозе электроннай формы рэгістрацыі (для юрыдычных асоб).

SATIO – штаб Нацыянальнага конкурсу «БРЭНД ГОДА»: www.bestbrand.by. Падрабязная інфармацыя пра кампанію: http://www.satio.by.
x