Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

06.11.2012

«IT-CUP. Восень-2012». Завяршыўся турнір па більярдзе

У нядзелю, 28 кастрычніка, стала вядома імя новага чэмпіёна па більярдзе сярод супрацоўнікаў сферы інфармацыйных тэхналогій – IT-CUP.

У гэтым годзе як новыя, так і пастаянныя ўдзельнікі першынства былі запрошаны ў більярд-кафэ «Шароўня», дзе за дзесяццю сталамі вырашаўся лёс галоўнага трафея спаборніцтваў. Па выніках працяглай барацьбы ў першы дзень гульні мацнейшымі аказаліся каманды «ДатаХата», Apalon, Velcom і Sam Solutions.

Сезон «IT-CUP. Восень-2012» стаў сезонам новаўвядзенняў: змянілася месца правядзення, была апрабавана новая схема фіналу, а на пасту арбітра з поспехам дэбютавала суддзя I катэгорыі Алена Саліна, змяніўшая Сяргея Яначкіна на другі дзень гульні.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам.

Чацвёрты радок рэйтынгу занялі ўдзельнікі з каманды Apalon, узнагародай якім стаў сертыфікат на ліцэнзійныя праграмы Family 11 Pro і Family 11 Mobile ад Allsoft.by.

Тройку лепшых адкрываюць ігракі з каманды SaM Solutions. Да бронзавых медалёў IT-CUP прыкладаліся таксама сумка-заплечнік для ноутбука 15,4” з убудаванай акустычнай сістэмай ад 1k.by, а таксама сертыфікат на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com ад Active Technologies.

Каманда кампаніі «ДатаХата» стала віцэ-чэмпіёнам IT-CUP і ўладальнікам урока скалалазання ад магазіна эмацыянальных падарункаў Elpresent, сертыфікату на размяшчэнне банера на галоўнай старонцы Raskrutka.by на працягу месяца, а таксама сертыфікату на бесплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com ад Active Technologies.

Галоўны трафей восеньскай серыі IT-CUP заваявалі ігракі з каманды Velcom. У якасцi падарунка лепшыя ігракі атрымалі сертыфікаты на 3 млн. рублёў ад салона Руптур (Кульман, 9), сертыфікат на навучанне па адной з праграм па выбары ад Навучальнага цэнтра SEOLAB, а таксама сертыфікаты на 1 млн. рублёў на паслугі хостынгу па тарыфным плане «Эксперт» і на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by ад Active Technologies.

Важная інфармацыя:

Падрабязнасці на афіцыяльным сайце турніраў IT-CUP у раздзеле «Більярд».
Вы можаце звязацца з намі па тэлефонах +375 (17) 292-34-56 (дад. 31), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых пісьмаў на info@it-cup.by.
Сачыць за навінамі турніру можна на нашай старонцы ў Facebook і ў Twitter.



x