Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

06.11.2012

3 магчымасці, якія адкрыюць для вас курсы па капірайтынгу

Прымусіць сябе выпаўзці з ложка ЦЁМНЫМ восеньскім ранкам у суботу або нядзелю – задача, якая мала каму пад сілу. А што, калі мы скажам, што, атрымаўшы на нашых курсах базавыя веды па капірайтынгу, вы адкрыеце для сябе новыя прафесійныя магчымасці і нават зможаце зарабляць грошы, не выпаўзаючы з-пад коўдры?

Калі вы гатовы стаць больш паспяховым і пачаць зарабляць больш або НАШМАТ больш, забудзьцеся на тое, што планавалі ў выходныя 10-11 і 17-18 лістапада папесціцца дома пад утульным пледам. Бо за гэтыя чатыры дні вы мусіце засвоіць азы капірайтынгу і істотна павысіць свой шанец на прыстойны заробак!

Курсы па выходных «Тэксты, якія прыносяць грошы» адкрываюць перад вамі 3 прафесійна-прывабныя магчымасці.

Знайсці нескладаную творчую падпрацоўку

Маючы ўсяго 2-3 гадзіны вольнага часу на дзень, вы зможаце павялічыць свой месячны заробак як мінімум на 100 у.е. І, заўважце, мы прапануем вам зусім не распаўсюджванне касметыкі «Орифлейм»! Спікеры курсаў пазнаёмяць вас з асноўнымі біржамі, дзе вы зможаце, нават без філалагічнай ці журналісцкай адукацыі, пісаць нескладаныя тэксты і атрымліваць за гэта добрыя грошы.

Атрымаць добрааплачваемую працу

Вам надакучыла прачынацца па будзільніку? На курсах вы даведаецеся, як пазбавіцца ад гэтай неабходнасці раз і назаўсёды. Шмат для каго біржы капірайтынгу поўнасцю замянілі працу ў офісе. Навучыўшыся карыстацца асноўнымі праграмамі для аналізу тэкстаў, атрымаўшы карысную інфармацыю пра псіхалогію рэкламы і пра нюансы напісання кантэнту для інтэрнэта, вы зможаце зарабляць ад 600 да 1000 у.е. у месяц.

Стаць незамяняльным спецыялістам

Вам падабаецца ваша праца, але час ад часу вас ставяць у тупік задачы кшталту: напісаць прэс-рэліз, камерцыйную прапанову або артыкул на карпаратыўны сайт вашай кампаніі? Спікеры курсаў дапамогуць вам справіцца з гэтымі цяжкасцямі. Усяго за 4 дні вы атрымаеце шмат карыснай інфармацыі пра складанне тэкстаў разнастайных жанраў – ад апісання паслуг і прадукцыі да простых навін. Пагадзіцеся, валодаючы гэтымі ведамі ў дадатак да сваёй асноўнай спецыяльнасці, вы істотна павялічыце свае шансы на прафесійным рынку.

Хопіць па выходных ленавацца перад тэлевізарам! У вашых магчымасцях усяго за 4 дні даведацца, як можна палепшыць сваё фінансавае становішча.

Колькасць месцаў абмежавана (збіраецца міні-група). Таму раім вам падаць заяўку на курсы ўжо зараз. Бо чым больш вы марудзіце, тым меней у вас шансаў даведацца пра сакрэты тэкстаў, здольных прыносіць грошы.
x