Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

05.11.2012

Міжнародная ICT-канферэнцыя пройдзе ў Мінску 15 лістапада 2012 года

Упершыню ў Беларусі адбудзецца міжнародная канферэнцыя ў галіне ІКТ. Арганізатарам канферэнцыі выступаюць Міжнародная фінансавая карпарацыя і Цэнтр дзелавых камунікацый БЕЛБІЗ.

Канферэнцыя стане пляцоўкай для канструктыўнага дыялога лідэраў галіны па пытаннях эфектыўнага выкарыстання ІКТ у бізнесе і дзяржаўным кіраўніцтве, пазіцыянiравання беларускага ІКТ-сектара на міжнародным рынку, а таксама прыцягнення фінансаў у перспектыўныя ІКТ-праекты. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звернецца Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.

У канферэнцыі прымуць удзел беларускія і замежныя лідэры і спецыялісты ІКТ-сектара, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, прыватнага сектара, Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Сусветнага банка, а таксама патэнцыяльныя інвестары. Сярод замежных – эксперты Сусветнага банка Сандра Саржант (ЗША) і Стэфан Шандэра (Германія), аналітык і эксперт у галіне ІКТ О Тае-Донг (Карэя), інвестары ў праекты ІКТ-сектара Арыф Акдаг (Турцыя) і Рагнар Саас (Эстонія).

Топ-спікерам канферэнцыі з’яўляецца прафесар Стэнфарда Бартан Лі, вядомы эксперт у галіне кіравання і інвеставання ў інавацыйныя ІКТ-праекты. Прафесійны вопыт Бартана Лі ахоплівае больш за 15 гадоў кіравання інавацыйнымі праектамі. Ён з’яўляецца заснавальнікам касмічнай сеткі Angels Network – сеткі амерыканскіх кампаній і інвестараў, арыентаваных на аэракасмічныя прадпрыемствы, сузаснавальнікам Spaceport America, кіруючым партнёрам Ventures Innovarium – кансалтынгавай кампаніі ў Сіліконавай даліне.

Асноўная праграма канферэнцыі ўключае пленарныя дыскусіі па трох асноўных тэмах:

1. Беларускi сектар ІКТ на глабальнай карте. Канферэнцыя стане зыходным пунктам запуску працэсу выразнага пазіцыянiравання беларускага ІКТ-сектара на рэгіянальных і міжнародным рынку IT-паслуг. Да ўвагі аўдыторыі будзе прадстаўлена дыскусія пра магчымасці і сцэнарыі развіцця беларускай ІКТ-індустрыі на міжнародным рынку.

2. Рэгуляванне ў ІКТ-сектары. У рамках канферэнцыі плануецца абмеркаваць распрацоўку новай канцэпцыі дзяржаўнага рэгулявання сферы ІКТ, якая зможа стаць каталізатарам працэсу абнаўлення і папаўнення ведаў і навыкаў усіх удзельнікаў ІКТ-рынку.

3. Фінансы ў ІКТ-праекты. Эксперты падзеляцца вопытам інвеставання ў праекты ў галіне ІКТ, распавядуць пра складанасці і магчымасці на шляху прыцягнення «разумных» грошай.

Вось што кажа Бартан Лі: «Сёння ў Беларусі ёсць унікальны шанц стварыць эфектыўную IT-індустрыю, якая здолее дасягнуць штогадовага росту ў 2-3 разы. Беларуская IT-галіна на працягу кароткага адрэзка часу зможа стаць каталізатарам эканамічнага развіцця рэгіёна і прывабным рынкам для замежных інвестыцый. Адна з найбольш важных тэм канферэнцыі – фармулёўка ўнікальнай гандлёвай прапановы Беларусі на рэгіянальным і міжнародным рынку IT-паслуг.»

Канферэнцыя пройдзе пад патранажам Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Міністэрства эканомікі ў партнёрстве з Асацыяцыяй Інфапарк пры арганізацыйнай падтрымцы Цэнтра дзелавых камунікацый БЕЛБІЗ. Мерапрыемства праходзіць у рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Удзел у канферэнцыі бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.


x