Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

02.11.2012

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі: усё ўключана!

12-18 лістапада – тыдзень яркіх падзей у справавым жыцці краіны: міжнародны форум прадпрымальніцтва, ICT-канферэнцыя, а таксама трэнінгі, прэзентацыі, дыскусійныя панэлі, міжнародныя канферэнцыі, конкурсы і круглыя сталы. Арганізатар, Цэнтр справавой камунікацыі БЕЛБІЗ, падрыхтаваў некалькі эксклюзіўных «разыначак», якія стануць аздабленнем Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва на Беларусі.

Абед ва ўтульнай кавярні з адным з топ-інвестараў Сіліконавай даліны Бартанам Лі? Гэта рэальна. Усе, хто жадае, змогуць правесці рэальны дзелавы абед з найбольш цікавым для іх спікерам. Для гэтага патрэбна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Максімум камунікацый і карыснай інфармацыі, досведу і ўвагі да вашага бізнесу – усё гэта ўнікальны праект тыдня «Бізнес-ланч». Акрамя гэтага, арганізатары прапануюць стандартныя формы камунікацыі з гуру бізнесу: майстар-класы вядучых сусветных спікераў, такіх як Бартан Лі (ЗША), Гары МакДаніел (ЗША), Мікалай Норак (Аўстрыя), Джэймі Дан (Вялікабрытанія) і шмат іншых.

Але і гэта яшчэ не ўсё! 15 лістапада 2012 года ў межах ІІ Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва пройдзе ўнікальны марафон бізнес-ідэй BEL.BIZ BATTLE! Гэта бойка пітчаў перад кампетэнтнымі міжнароднымі інвестарамі з усяго свету, якія гатовы супрацоўнічаць з прадпрымальнікамі; гэта шлях да пачатку ўласнай справы! У гэты ж дзень увечары маладыя стартаперы змогуць пакамунікаваць адзін з адным у нефармальных абставінах, абмеркаваць вынікі бойкі і разам з прадстаўнікамі больш як 20 краін атрымаць асалоду ад атмасферы сапраўды міжнароднай камунікацыі.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва – гэта не толькі форум для прадстаўнікоў бізнес-суполкі, але і сацыяльная з’ява, сярод мерапрыемстваў якой пройдзе конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнікам». Юныя мастакі распавядуць пра сваё ўяўленне аб прадпрымальніцтве і вядомых ім бізнесменах. Усе ўдзельнікі атрымаюць прыемныя сюрпрызы.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва – гэта адзіная на Беларусі маштабная падзея, якая не толькі дае магчымасць удзелу ў семінарах і трэнінгах, але і прапануе самае галоўнае – унікальны шанец стаць часткай глабальнай справавой суполкі. Пра важнасць гэтага фактару гаворыць і Бартан Лі, спікер тыдня, эксперт у галіне інавацый і венчурных інвестыцый, выкладчык Стэнфардскага ўніверсітэта ЗША: «Паспяховы бізнесмен ставіць пад сумнёў аўтарытэтнасць і традыцыйнасць мыслення, ён здольны хутка прымаць рашэнні ва ўмовах няпэўнасці і зменлівага асяродку. Сёння поспех немагчымы без удзелу ў эфектыўных глабальных справавых сетках. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва і ёсць такая сетка сусветнага маштабу».

Праграму мерапрыемстваў тыдня можна паглядзець на сайце арганізатара – BEL.BIZ.

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ўсіх, хто гэтым цікавіцца. Рэгістрацыя:
на цырымонію адкрыцця: +375 (17) 2285898; +375 (29) 6909300
на ўдзел у мерапрыемствах Тыдня: http://week.bel.biz
акрэдытацыя для СМІ: +375 (29) 1189189
e-mail: gew_belarus@bel.biz.

Даведка:
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праходзіць у шматлікіх краінах свету ў лістападзе. Iдэю правядзення гэтага мерапрыемства падтрымліваюць і заахвочваюць лідэры сусветнай палітычнай і бізнес-эліты: Барак Абама, Хілары Клінтан, Тоні Блэр, Рычард Брэнсан і шмат іншых. У мінулым годзе Буларусь упершыню далучылася да гэтага міжнароднага прадпрымальніцкага руху. Цэнтр справавых камунікацый BEL.BIZ выступае ініцыятарам і арганізатарам гэтай маштабнай падзеі.



x