Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

30.10.2012

«IT-CUP. Восень-2012». На чарзе боўлінг!

Фінальным акордам ў восеньскай серыі турніраў IT-CUP стане спаборніцтва па боўлінгу – ужо 3 лістапада боўлінг-цэнтр MADISON стане месцам спартыўнага злету працаўнікоў ІТ-сферы. Святочная атмасфера, вясёлыя конкурсы і класныя прызы – вось далёка не ўсё, што чакае ўдзельнікаў ужо ў гэтую суботу!

Яшчэ ёсць час, каб сабраць каманду з 3 – 4 калег, якія жадаюць пазмагацца за карпаратыўны гонар і лаўры пераможцы. Рэгіструйцеся і прыходзьце з добрым настроем!

Збіраючыся на турнір IT-CUP, не забудзьце падрыхтавацца да спецыяльных конкурсаў.

Конкурс на лепшую крычалку. Як вядома, лепшы каталізатар каманднага духу – завадныя і арыгінальныя крычалкі. Аўтар самага крэатыўнага і энергічнага слогана вернецца дадому са спецыяльным падарункам!

Конкурс на лепшае фота. Баявая раскраска, камандная форма, эпатажная прычоска – вось некалькі спосабаў стаць самым прыкметным удзельнікам турніру і пераможцам конкурсу на самае жывое фота. Каманда, якая стане лідэрам гэтай намінацыі, зможа прыняць удзел у наступным турніры па боўлінгу бясплатна! Вашы фота дасылайце камандзе IT-CUP, мы выкладзем іх на Facebook і распачнём галасаванне.

Лепшыя каманды і ігракі не сыйдуць з пустымі рукамі! Узнагародай удзельнікаў стануць шар для боўлінга ад інфармацыйна-аналітычнага партала пра нерухомасць Realt.by, сертыфікат на навучанне па адной з праграм на выбар ад Навучальнага цэнтра SEOLAB, падарунак-сюрпрыз ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent, сертыфікаты на 1 млн. рублёў на паслугі хостынгу па тарыфным плане «Эксперт» і на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by (для пераможцы), а таксама сертыфікаты на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com (для 2 і 3 месца) ад Active Technologies, навушнікі Philips SHC2000 ад 1k.by, сертыфікат на ліцэнзійныя праграмы Family 11 Pro і Family 11 Mobile ад Allsoft.by, сертыфікат на размяшчэнне банера на галоўнай старонцы Raskrutka.by на працягу месяца. Сюрпрызы для ўдзельнікаў таксама падрыхтавалі Webcom Media® і боўлінг-цэнтр MADISON.

Важная інфармацыя:

Спаборніцтва па боўлінгу адбудзецца 3 лістапада ў боўлінг-цэнтры MADISON.
Кошт удзелу (для аднаго чалавека) – 100 000 беларускіх рублёў.
Вы можаце звязацца з намі па тэлефнах +375 (17) 222-05-34 (дад. 31), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.
Сачыць за навінамі турніру можна на нашай старонцы ў Facebook і ў Twitter.



x