Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

26.10.2012

Кліенты падумаюць, што вы «купілі ўвесь Байнэт»

… і YouTube у дадатак. Менавiта такое ўражанне стварае рэмаркетынг – новы для нас від кантэксна-медыйнай рэкламы. Такая рэклама з арыентацыяй на фактар паводзінаў яшчэ не так папулярна на Беларусі, ды і на рысійскім рынку яе прапануе мала хто. Аднак за мяжой рэмаркетынг выкарыстоўваюць вельмі шырока – і не дарэмна. Гэта сапраўды прагрэсіўны метад, які дае выключныя вынікі.

Банеры, якія будуць наводзіцца самастойна

У кантэксна-медыйным сеціве Google AdWords аб’явы і банеры надзяляюцца велізарным інтэлектам. Яны распазнаюць вашых кліентаў і літаральна пераследуюць іх, нібы ракета з сістэмай наводкі «свой/чужы».

Да прыкладу, вы распаўсюджваеце бясплатна дэма-версіі вашага прадукту, разлічваючы пасля прадаваць поўнафункцыянальны прадукт. Адзначаючы пры дапамозе cookies тых, хто загрузіў дэма-версію, вы вылучаеце вельмі вузкую аўдыторыю. Такі дакладны таргетынг не можа не даць высокую канверсію: кожны паказ вашага банера будзе класціся на падрыхтаваную глебу – гэты наведвальнік ужо аднойчы спампаваў ваш прадукт.

Каб стаць «сваім», вашаму кліенту дастаткова зайсці на пэўную старонку сайта. Менавіта гэта дзеянне вызначае яго як «мэтавага» для вашай рэкламнай кампаніі. А далей – ваша аб’ява будзе ісці за ім па ўсіх сайтах, якія ўключаны ў кантэксна-медыйную сетку Google AdWords.

Нават на сайце канкурэнта ваш кліент можа ўбачыць ваш банер.

Банер або тэкст? Банер, вядома ж!

Сетка Google AdWords дазваляе выкарыстоўваць як тэкставыя, так і медыйныя аб’явы. Нашы спецыялісты (варта адзначыць, што ў камандзе кантэкснай рэкламы групы кампаній Webcom Media® усе супрацоўнікі валодаюць сертыфікатамі Google AdWords, і гэта 11 высокакласных экспертаў) рэкамендуюць размяшчаць менавіта банеры. Улічваючы, што рэклама, якая ўлічвае фактар паводзінаў, транслiруецца ў тым ліку і на YouTube, варта выкарыстоўваць самы даходлівы і заўважны прыметны від рэкламы.

Як яшчэ можна скласці канкурэнцыю цікаваму відэа? Толькі пры дапамозе цікавага банера!

Дакладны таргетынг

Няма сумненняў, аўдыторыя вашага бізнесу неаднаразовая. І ваша рэклама можа быць накіравана на невялікую частку мэтавай аўдыторыі. Распрадаць сезонныя рэшткі, вывесці на рынак новы тавар, дапрадаць опцыю да папулярнага тавару – кожная маркетынгавая стратэгія патрабуе дакладнага таргетынгу.

Цяпер не варта траціць грошы на даследаванне аўдыторыі! На сваім сайце вы можаце прасачыць паводзіны розных тыпаў вашых кліентаў – і «нацэліцца» менавіта на таго, хто цікавы вам зараз. Наведаў навінкі каталога – значыць, банер пра новыя паступленні будзе дарэчны. Купіў у інтэрнэт-краме падушку – парэкамендуйце камплект бялізны. Прачытаў навіны і сышоў – варта нагадаць, што ў вас на сайце ёсць не толькі навіны.

Аўдыторыя можа быць сфарміравана вельмі дакладна.

«Падводныя камяні» рэмаркетынгу

Адна з небяспечнасцяў, якая можа падкаравульваць пры выкарыстанні рэмаркетынгу – гэта навязлівасць. Так, вядома, ваш кліент падумае, што вы малайцы – банеры бачны паўсюль, вы ўкладаеце грошы ў добрую рэкламу, значыць, сур’ёзна зацікаўлены ў прасоўванні тавару. Гэта цудоўна. Аднак настае момант прысычэння, і павага да саліднай кампаніі ператвараецца ў незадаволенасць – куды ні пойдзеш, паўсюль адзін і той жа банер!

Таму вызначаць аўдыторыю і стратэгію ўздзеяння на яе варта граматна. Нашы супрацоўнікі валодаюць салідным досведам распрацоўкі адпаведных рэкламных кампаній.

Ваш банер абавязкова дасягне сваёй мэты да таго, як паспее надакучыць.


Напэўна, гэта складана?

Не, гэта не так складана, як можа падацца на першы погляд. Сумесная праца вашага маркетолага і нашага спецыяліста па кантэкснай рэкламе завершыцца распрацоўкай падрабязнай рэкламнай стратэгіі:

  • як вызначыць мэтавага наведвальніка (абраць старонку і правілы адбору);
  • як наладзіць праграму, якая будзе маркіраваць яго (і укараніць яе ў код старонкі);
  • што яму паказаць (распрацаваць патрабаванні да банера або тэкст рэкламнай аб’явы);
  • як часта і што менавіта паказвае банер (стварыць план кампаніі для Google AdWords);
  • калі спыніць паказы (задаць параметры, па якіх будзе вызначацца паспяховасць кампаніі).
Вось і ўсё. Застаецца толькі запусціць кампанію і вывучаць справаздачы, якія мы будзем рэгулярна вам адсылаць. У іх будзе бачна, як ваш лаяльны наведвальнік канвертуецца ў актыўнага пакупніка – хутка і з задавальненнем.

Замоўце рэмаркетынг – і кожны лаяльны кліент стане вашым пакупніком!
x