Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

19.10.2012

Бітва ідэй на BEL.BIZ BATTLE

Атрымаць падтрымку інвестара сусветнага ўзроўню – лёгка! Для гэтага не патрэбна выкладаць і адстойваць шматстаронкавыя бізнес-планы, каб пераканаць «патэнцыяльных спонсараў».

15 лістапада 2012 года ў рамках II Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва пройдзе ўнікальны марафон бізнес-ідэй BEL.BIZ BATTLE. Гэта бітва пітчаў перад вопытнымі міжнароднымі інвестарамі з усяго свету, якія гатовы супрацоўнічаць з прадпрымальнікамі, гэта просты шлях да пачатку ўласнай справы!

З 1 кастрычніка адкрыты прыём заявак ад каманд, якія жадаюць прадставіць праекты перад пулам інвестараў. Каб выступіць на BEL.BIZ BATTLE, да 31 кастрычніка дашліце апісанне сваёй ідэі згодна з прапанаваным фарматам і 3-5-хвілінную прэзентацыю ў любым выглядзе на адрас gew_belarus@bel.biz.

«Да ўдзелу запрашаюцца кампаніі, якія прысутнічаюць у бізнесе не больш за 5 гадоў, а таксама прадпрымальнікі з праектамі для інвестыцый ад €100 000 да €1 000 000. Перавага будзе аддадзена інавацыйным праектам у сферы ICT, якія могуць маштабiравацца, і прэзентацыям на англійскай мове», – падкрэслівае Таццяна Марыніч, дырэктар ААТ «Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ».

Па выніках BEL.BIZ BATTLE інвестары вызначаць тры лепшых праекта, якія:
•    ужо вечарам 15 лістапада адправяцца на мерапрыемствы ў Вільнюс, дзе выступяць на Silicon Valley Comes to Baltic і Startup Weekend;
•    прымуць удзел у Garage-48, які пройдзе ў Мінску ў студзені 2013 года;
•    будуць прыняты ў Міжнародную школу прадпрымальніцтва для дапрацоўкі сваіх стартапаў са студзеня да чэрвеня 2013 года;
•    атрымаюць эксклюзіўнае маркетынгавае прасоўванне стартапа ад BEL.BIZ;
•    высшей наградой станет соглашение с одним из инвесторов Всемирной недели предпринимательства на сумму от 100 000 до 1 000 000 Евро, а также финансирование в рамках госпрограммы инновационного развития на 2013 год.

Мікалай Норак, кіруючы дырэктар Форуму па інавацыйным менеджменце, сузаснавальнік праграмы Global Entrepreneurship па прыцягненнi прадпрымальніцтва і глабальнага мыслення ў шведскія ВНУ: «Ва ўсім свеце працэс адукацыі ў галіне прадпрымальніцтва мае на ўвазе пастаянную падрыхтоўку студэнтаў і патэнцыяльных прадпрымальнікаў з мэтай навучыць іх пераканаўча гаварыць на публіцы. BEL.BIZ BATTLE – гэта і ёсць прэзентацыя сваёй ідэі з галоўнай мэтай – зацікавіць інвестара і адкрыць бізнес, гэта вельмі цікавы і эфектыўны спосаб аб’яднаць у адзінае цэлае вопыт і дух спаборніцтва, адукацыйны эфект і магчымасць стаць прадпрымальнікам!»

Каардынатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ААТ - «Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ».

Падрабязней пра BEL.BIZ BATTLE:
week.bel.biz;
e-mail: gew_belarus@bel.biz;
+375 (29) 1189189;
+375 (17) 3800260.



x