Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
12.10.2012

«IT-CUP. Восень-2012». IT-азарт заахвочваецца! Запрашаем на покер!

Цягам апошніх год беларускія ігракі ў покер усё часцей робяцца прызёрамі міжнародных турніраў, заваёўваюць сур’ёзныя прызы і падводзяць шмат каго да думкі: «Можа, ды ну яе – гэтую працу!» Група кампаній Webcom Media® упэўнівае вас – не спяшайцеся пісаць заяву! Стаць чэмпіёнам па покеры і атрымаць салідныя прызавыя ў дадатак вы зможаце, стаўшы ўдзельнікам у турніры IT-CUP па тэхаскiм холдэме!

20 кастрычніка самыя азартныя працаўнікі IT-сферы збяруцца ў Dankoff Club, каб высветліць адносіны за покерным сталом. Поспех або досвед, азарт або тактыка – што будзе сакрэтам пераможцы?

Любы працаўнік ІТ-аддзела або кампаніі можа прыняць удзел у розыгрышы першага месца. Для гэтага патрэбна зарэгістравацца на афіцыйным сайце турніраў ІТ-CUP, папярэдне азнаёміўшыся з правіламі спаборніцтваў.

Адпаведна з умовамі, адна каманда можа быць прадстаўлена не больш як двума ўдзельнікамі.

Пра тое, як прайшоў турнір сезона Вясна-2012, вы можаце прачытаць тут.

Важная інфармацыя:

Спаборніцтва па покеры адбудзецца 20 кастрычніка.
Месца правядзення – Dankoff Club.
Кошт удзелу (для аднаго чалавека) – 300 000 рублёў.
Вы можаце звязацца з намі па тэлефонах +375 (17) 222-05-34 (дад. 31), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.
Сачыць за навінамі турніру можна на нашай старонцы ў Facebook і ў Twitter.



x