Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

03.10.2012

Нулявы дзень: для тых, хто прасоўвае бізнес

Першая думка пры поглядзе на праграму Нулявога дня Канферэнцыі – як не разгубіцца і абраць менавіта тое, што патрэбна.

Патрапіць бы на майстар-клас да Зміцера Саціна, але пра Google Analytics і кантэкст таксама было б карысна паслухаць, пры гэтым не хацелася б прапусціць узнагароджанне за Лепшы аптымізаваны сайт года, ды і ўсе даклады такія цікавыя… Увоуле, вызначайце прыярытэты і абірайце самую-самую істотную для вас тэму.

Па насычанасці Нулявы дзень Канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Асноўны інстынкт» можа канкурыраваць з Асноўнай праграмай. Але калі апошняя накіравана на шырокую аўдыторыю – ад шараговага аптымізатара да дырэктара прадпрыемства, то Нулявы дзень, падрыхтаваны Навучальным цэнтрам SEOLAB, будзе цікавы менавіта практыкам прасоўвання бізнесу. Тым, хто сваімі рукамі аптымізуе сайты, аналізуе статыстыку, складае аб’явы для кантэксту і змагаецца за юзабіліцi рэсурса. Дакладчыкі і спікеры майстар-класаў будуць дэманстраваць практычныя прыёмы, распавядаць пра рэальныя кейсы, адказваць на пытанні слухачоў.

Выбар за вамі

Нулявы дзень Канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Асноўны інстынкт» пройдзе 28 лістапада ў Бізнес-цэнтры гасцініцы «Вікторыя», г. Мінск, пр. Пераможцаў, 59.

8:30 – 18:30 Секцыя дакладаў (падрабязней). Таксама на Секцыі дакладаў пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу Лепшы аптымізаваны сайт года (15.30—15.50).
9:00 – 13:00 Майстар-клас па вэб-аналітыцы.
9:00 – 13:00 Майстар-клас па кантэкснай рэкламе.
11:00 – 18:00 Майстар-клас па юзабіліці «Фактар чалавека».

Выдатны пачатак!

Наведванне Нулявога дня Канферэнцыі (28 лістапада) можа стаць выдатным пачаткам Канферэнцыі для любога SEO-спецыяліста, ад пачаткоўца да мацёрага профі. Вы адразу ж уключыцеся ў рэжым Канферэнцыі, атрымаеце запал энергіі ад аўтарытэтных спікераў і прыйдзеце на адкрыццё Асноўнай праграмы ўжо як «свой чалавек». Даклады і майстар-класы будуць насычаны самай свежай інфармацыяй і поўныя практычных рэкамендацый.

Прыемна, што шмат хто з жадаючых патрапіць на секцыю дакладаў Нулявога дня зможа скарыстацца зніжкамі. Выпускнікі Навучальнага цэнтра SEOLAB 2012 года на даклады могуць прыйсці бясплатна, а ўдзельнікі конкурсу «Лепшы аптымізаваны сайт» – з 50-працэнтнай зніжкай.

З іншага боку, кошт удзелу ў Нулявым дні Канферэнцыі не такі ўжо высокі. Нашмат даражэйшым для вас будзе ўнікальны досвед аўтарытэтных дакладчыкаў і веды, якія вы зможаце скарыстаць у працы.

Уважліва прагледзьце праграму секцыі дакладаў Нулявога дня і расклад ўсіх майстар-класаў. Магчыма, у вас атрымаецца скамбінаваць графік і патрапіць на ўсе цікавыя для вас мерапрыемствы.




x