Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

26.09.2012

IT-CUP рыхтуе ракеткі для пінг-понга

29 верасня аматараў спартыўных баталій чакае яшчэ адзін гарачы паядынак: IT-CUP збярэ на веладроме Мінск-Арэны прыхільнікаў настольнага тэніса.

Гэты від спорту мае мільёны прыхільнікаў на кожным кантыненце. Простыя правілы не пераўтварылі пінг-понг проста ў забаўку, а наадварот, дазволілі зняць усе абмежаванні з ідзельнікаў. Універсальнасць і лёгкадаступнась – і настольны тэніс ужо ўключаны ў спіс методык па перадпалётнай трэніроўцы касманаўтаў!

Вы вітаеце дух спартыўнага спаборніцтва? Жадаеце атрымаць зарад энергіі на ўсю восень? Прагнеце нефармальных зносін з калегамі з ІТ-суполкі і гатовы стаць «першай ракеткай»? Тады турнір IT-CUP па сапраўдным тэнісе чакае вас!

Каб адстаяць рэпутацыю сваёй ІТ-кампаніі пры дапамозе цэлулоіднага мяча, патрэбна сфарміраваць каманду з двух чалавек і пакінуць заяўку на it-cup.by. Пераможцаў чакае сапраўдны кубак чэмпіёна і вартыя прызы ад арганізатараў і партнёраў мерапрыемства: сертыфікат на навучанне па адной з праграм на выбар ад Навучальнага цэнтра SEOLAB; крэсла-груша Comedy ад крамы дызайнерскай бескаркаснай мэблі BANANAS; падарунак-сюрпрыз ад крамы падарункаў Elpresent; сертыфікаты на 1 млн. рублёў на паслугі хостынгу па тарыфным плане «Эксперт» і на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by (для пераможцы), а таксама сертыфікаты на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com (для 2 і 3 месца) ад Active Technologies; сертыфікат на ліцэнзійныя праграмы Family 11 Pro і Family 11 Mobile ад Allsoft.by.

Важная інфармацыя

Спаборніцтвы па настольным тэнісе будуць праводзіцца 29 верасня ў Мінск-Арэне.
Час правядзення – з 10:00 да 17:00.
Кошт удзелу – 100 000 рублёў з каманды.

Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца ігракі-аматары, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі ІТ-кампаній або аддзелаў, з рэспубліканскім рэйтынгам меншым за 50 або без яго наогул.

Дадатковая інфармацыя пра турніры IT-CUP па тэлефонах: +37517 222-05-34 (дад. 31), +37529 6-222-520.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.

Сачыць за навінамі турніру можна на старонцы IT-CUP у Facebook – www.facebook.com/ITcup.by і ў Twitter – twitter.com/ITcup_by.

Зрабіце сваю восень спартыўнай разам з турнірамі IT-CUP!



x