Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
25.09.2012

IT-CUP. Восень – 2012. Ёсць чэмпіён па сквошу!

22 верасня быў дадзены старт восеньскіх серый турніраў IT-CUP. У гасцінных сценах цэнтра актыўнага адпачынку Orange Club сабралося 16 прадстаўнікоў ІТ-аддзелаў і кампаній Беларусі, гатовых змагацца за пальму першынства ў спаборніцтвах па сквошу.

Першыя матчы стартавалі адразу ж пасля размінкі і інструктажу. Цягам 4-х гадзін з невялікімі перапынкамі ўдзельнікі змагаліся на кортах, захопленыя спартыўным азартам і падтрымкай балельшчыкаў.

Нельга не адзначыць непаўторную атмасферу турніру па сквошу, складнікамі якога былi па-хатняму ўтульны Orange Club і шчырыя эмоцыі калег, якія прыйшлі падтрымаць сваіх ігракоў, і дынамічная непрадказальнасць кожнай ігры.

Па выніках суцішальнага тура на трэцім месцы спынілася Таццяна Мадудзіна (Itransition), якая абышла Ганну Пратасеню (Belhard), а пераможцам стаў Арцём Васканян (Атлантконсалт), які абыграў Аляксандра Лапікава (Epam Systems) у выніковым матчы. Тройка лепшых ігракоў суцішальнага турніру стала ўладальніцай прызоў ад крамы Raketki.by.

Крыху пазней сталі вядомыя прызавыя месцы галоўнага турніру. У матчы за трэцяе месца Андрэй Багамолаў (ІП Багамолаў) атрымаў перамогу над Уладзімірам Чабатаровым (TUT.BY). Фінальны раўнд, у якім сустрэліся Вячаслаў Косцікаў (Сбербанк-Тэхналогіі) і Павел Вайцюхоўскі (ERPBEL), скончыўся перамогай прадстаўніка кампаніі Сбербанк-Тэхналогіі.

Пераможца IT-CUP па сквошу стаў уладальнікам цэлага шэрагу прызоў: сертыфіката на навучанне па адной з праграм на выбар ад Навучальнага цэнтра SEOLAB, сертыфіката на 1 млн рублёў на паслугі хостынгу па тарыфным плане «Эксперт» і на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by ад Active Technologies, а таксама сертыфіката на ліцэнзійныя праграмы Family 11 Pro і Family 11 Mobile ад Allsoft.by.

Павел Вайцюхоўскі разам з тытулам віцэ-чэмпіёна атрымаў таксама сертыфікат на сеанс скалалазання ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent і сертыфікат на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com ад Active Technologies.

Бронзавы прызёр турніру – Андрэй Багамолаў – стаў уладальнікам сертыфіката на размяшчэнне банера на галоўнай старонцы raskrutka.by цягам месяца, а таксама сертыфікату на бясплатную рэгістрацыю аднаго дамена .by, .org, .net, .ru, .com ад Active Technologies.

Важная інфармацыя

Вы можаце звязацца з намі па тэлефонах: +375-(17) 292-34-56 (дад. 31), +375-(44)-6-222-520.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.
Падрабязную справаздачу з турніру вы можаце прачытаць тут.
Глядзіце фота з турніру на старонцы IT-CUP у Facebook.
Сачыце за навінамі IT-CUP пры дапамозе Twitter.
x